прадпрымальніцтва. У першай чвэрці XIX ст. новыя прадпрыемствы адкрывалі буйныя
землеўласнікі, галоўным чынам расійскага паходжання. Намаганні дваран-
прадпрымальнікаў гэтага часу нагадвалі рэформы А.Тызенгаўза ў апошнія гады Рэчы
Паспалітай. Яны ўяўлялі сабой кангламераты розных мануфактур, арыентаваліся на
патрэбы дзяржавы i вышэйшых колаў грамадства. Ix існаванне, як правіла, было не болын
працяглым, чым жыццё ix уладальнікаў.
____________
1
Русский рубль. Два века истории ХІХ-ХХ вв. М., 1994. С.55.
2
Таранков В.И. Ценные бумаги государства Российского. М.; Тольятти. 1992.
С.49.
3
ДГАБ у Гродне, ф.2, воп.11, спр.387, арк.4.
4
Падлічана па: Систематический указатель фабрикантов, заводчиков и
торговых фирм, заявивших свои клейма в Департамент торговли и мануфактур. СПб.,
1884.
119
Графу Р. Пацёмкіну ў Крычаўскім графстве належала суднаверф, канатная i
парусінавая мануфактуры. Акрамя таго, ён запрасіў з Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў
майстра П. Нардштэйна, шведа па паходжанні, з дапамогай якога заснаваў у Дубровенскім
старостве гадзіннікавую мануфактуру, адну з першых у Расійскай імперыі. Там жа
працавалі суконная мануфактура i мануфактура па вытворчасці пазументаў. Другі
фаварыт Кацярыны II - граф С.Зорыч заснаваў у Шклоўскім маёнтку гарбарную,
канатную, парусінавую, суконную i шаўкаткацкую мануфактуры. Адзін з бліжэйшых да
імператара Аляксандра I прыдворных, правадзейны тайны саветнік М.Навасільцаў трымаў
у Слоніме суконную i дывановую мануфактуры. Дзяржаўны канцлер граф М.Румянцаў
меў у Гомельскай эканоміі два віна-курныя заводы, тры гуты, тры ткацкія фабрыкі, дзве
піваварні, медзяны i ліцейны завод, свечкавы, гарбарны, ільнотрапальны, цагельны,
вапнавы i кафляны заводы, сыраварню, шматлікія млыны, кузні і лесапільні.
Другі перыяд дваранскага прадпрымальніцтва пачаўся з 20-х гг. XIX ст. У ім
актыўна ўдзельнічалі сярэднія i дробныя землеўладальнікі, шляхта мясцовага паходжання.
Гэты перыяд характарызаваўся спецыялізацыяй вытворчасці, узнікненнем новых галін
прамысловасці, укараненнем удасканаленага абсталявання i паравых машын, спалучэннем
мануфактуры i фабричных формаў арганізацыі вытворчасці, цеснай сувяззю не толькі са
знешнім, але i з унутраным гандлем. Дваранскія прадпрыемствы такога тыпу былі
падрыхтаваны да дзейнасці ва ўмовах капіталістычнага грамадства.
Дваранская прамысловасць з'яўлялася спосабам утылізацыі сельскагаспадарчай
сыравіны, якая выраблялася ў маёнтках, i выкарыстання лясных багаццяў. Такім чынам,
прыгонніцкая сельская гаспадарка спалучалася з арганізацыйна-тэхнічнымі формамі
перадавой капіталістычнай індустрыі. Напрыклад, маёнткі Пуслоўскіх, паводле
вобразнага выказвання М. Улашчыка, уяўлялі сабой своеасаблівы камбінат, дзе сыравіна
(зерне, бульба, воўна, руда) перараблялася ў розную прамысловую прадукцыю, якая мела
шырокі рынак збыту
1
.
Дваранскія прадпрыемствы развіваліся ў адзінстве са сваёй асновай - маёнткам. У
той жа час пры пашырэнні дваранскай прамысловасці, асабліва пры змене мануфактуры
фабрыкай, уласнай сыравіны не хапала. Узнікла шматбаковая сувязь феадальнай,
прыгоннай па сваёй аснове гаспадаркі з рынкам: праз рэалізацыю сваёй прадукцыі i праз
набыццё на рынку сыравіны і прамысловага абсталявання. Змянілася і сутнасць адносін з
прыгоннымі. Па-першае, дваране-прадпрымальнікі заахвочвалі сялян за плату займацца
вытворчасцю сыравіны для сваіх прадпрыемстваў (напрыклад, цукровых буракоў, хмелю,
балотных руд)
2
. Па-другое, яны выкарыстоўваліся ў якасці рабочых на прамысловых