партызанскага руху ў Беларусі, даследуецца дзейнасць французскіх акупацыйных улад,
Часовага ўрада ВКЛ. Уведзены тaкi аспект, як дзейнасць царскіх улад на неакупіраванай
частцы тэрыторыі Беларусі
5
.
Пытанні нацыянальнай палітыкі Расійскай iмперыi на тэрыторыях, далучаных у
выніку падзелаў Рэчы Паспалітай, у дарэвалюцыйны час амаль не даследаваліся. У
пачатку XX ст. канцэптуальныя аспекты праблемы з манархісцкіх пазіцый паспрабаваў
разгледзець Л. Ціхаміраў. Ён адзначаў, што вялікія дзяржавы далучаюць да сваёй
тэрыторыі не толькі розныя плямёны, але i "цэлыя нацыянальнасці, нярэдка абломкі
былой дзяржаўнасці"
6
. Менавіта яны i ўносяць у дзяржаўнае жыццё мноства элементаў
разнадумнасці, спрэчак i нават унутранай барацьбы. Таму асноўнай задачай нацыянальнай
пaлiтыкi, на яго погляд, з'яўляецца стварэнне ўнутранага адзінства дзяржавы, для чаго
патрэбны: аднадумнасць, агульнасць веры, інтарэсаў, сумеснай матэрыяльнай працы,
культурных i навуковых асноў развіцця, адна дзяржаўная мова (якая, праўда, не падаўляла
б мясцовыя, а развівала ix)
7
.
____________
1
Анішчанка Я.К. Беларусь у часы Кацярыны II. Мн., 1996.
2
Бутурлин Д. П. История нашествия императора Наполеона на Россию в 1812
году. СПб., 1823-1824. Ч. 1-2; Михайловский-Данилевский А. И. Описание Отечественной
войны в 1812 году. СПб., 1839. Ч.1 - 4; Богданович М. И. История Отечественной войны
1812 года по достоверным источникам. СПб., 1859-1860. Т. 1-3
3
Кудринский Ф. А. Вильна в 1812 году. Вильно, 1912; Бернацкий Н. События в
Вильно в 1812 году. Вильно, 1912; Орловский Е. Ф. Гродненская губерния в 1812 году.
Гродно, 1912; Краснянский В. Г. Минский департамент Великого княжества
Литовского. СПб., 1902; Ён жа. Борисов и Борисовский уезд в Отечественную войну 1812
года. Гродно, 1913; Глыбовский В.И. 1812 год в Витебской губернии. Витебск, 1910;
Добровольский В. К. Витебская губерния в Отечественную войну. Витебск, 1912;
Цехановецкий В.П. Краткое описание военных действий в Витебской губернии во время
Отечественной войны 1812 года. Витебск, 1892; Бриллиантов Л.И. Година тяжелого
испытания и великой неувядаемой славы русского народа. Город Могилев во власти
французов. Могилев, 1912; Лунин А. П. 1812 год. Наполеон в пределах Могилевской
губернии. Могилев, 1912; Чистяков С. Д. Борисовцы в Могилеве на Днепре. Эпизод из
Отечественной войны. СПб., 1897.
4
Корнейчик Е. Белорусский народ в Отечественной войне 1812 г. Мн., 1962.
5
Французская рэвалюцыя i лёсы свету. Мн., 1999; Французска-руская вайна 1812
г.: еўрапейскія дыскурсы i беларускі погляд. Мн., 2003.
6
Тихомиров Л.А. Монархическая государственность. СПб., 1992. С.646.
7
Там жа. С.646-652.
7
Канчатковым вынікам такой палітыкі павінна быць "злiццё ўcix народнасцей
дзяржавы ў адну вялікую нацыю"
1
.
Савецкая гістарыяграфія таксама нячаста звярталася да гэтай прабле-мы. У
манаграфіі Т. Бурмістравай
2
у адпаведнасці з марксісцка-ленінскай тэорыяй праз прызму
нацыянальнай палітыкі партый бальшавікоў разгледжаны i некаторыя аспекты палітыкі
царскага ўрада на далучаных тэрыторыях. У якасці адпраўнога пункта нацыянальнай
палітыкі самадзяржаўя даследчыца называе заканадаўчы акт Аляксандра II "Высочайше
утвержденные 26 марта 1870 года правила о мерах образования населяющих Россию ино-
родцев"
3
. Згодна з гэтым дакументам народы Поўначы, Ci6ipы, Сярэдняй Азіі, татары,
яўрэі названы "неполноправными инородцами". Сярод асноўных кірункаў нацыянальнай
палітыкі царызму Т. Бурмістрава вылучыла наступныя: абмежаваныя магчымасці