Аднак знаходзіліся яны ў складзе гэтых дзяржаў нядоўга. Па
Андрусаўскім замірэнні 1667 года, якім закончылася вайна Расіі з Рэччу
Паспалітай, яны зноў былі ўключаны ў склад Расіі. Заключным момантам у
вырашэнні тэрытарыяльных пытанняў паміж гэтымі дзвюма дзяржавамі ў XVІІ
ст. стаў “вечны мир” 1686 года. У падпісаных тады дакументах былі
замацаваны існаваўшыя паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай межы, у такім
выглядзе яны захаваліся да 1772 года, да падзелу Рэчы Паспалітай.
Вось такімі асноўнымі падзеямі характарызуецца ўсходняя палітыка ВКЛ,
а потым і Рэчы Паспалітай, у цэнтры якой стаялі адносіны з Маскоўскай ці,
дакладней кажучы, Рускай дзяржавай. Як бачым, гэтыя адносіны былі вельмі
складанымі, напружанымі, прычым пераважаючым у іх быў ваенны аспект,
асабліва ў XVІ ст. (тады войны паміж імі працягваліся амаль 35 гадоў).
Неабходна заўважыць, што гісторыкі па-рознаму ацэньваюць характар
гэтых войн. Так, большасць савецкіх даследчыкаў называла іх вызваленчымі
(з боку Расіі). Аднак у апошнія гады гэты пункт гледжання адвяргаецца,
крытыкуецца. Разам з тым намецілася другая крайнасць, зроблены крэн у
супрацьлеглы бок. Калі раней ідэалізавалася роля Расіі у канфліктах з ВКЛ,
апраўдваліся яе дзеянні як вызваліцельніцы беларускіх, украінскіх і іншых
усходнеславянскіх зямель, дык цяпер, наадварот, ідэалізуецаа ВКЛ і Рэч
Паспалітая, якія падаюцца мірнымі дзяржавамі, што не мелі ніякіх захопніцкіх
планаў, а толькі абараняліся ад агрэсіі ўсходняга суседа.
Але гэта не зусім так. У войнах, якія адбываліся тады паміж ВКЛ і Рускай
дзяржавай, перапляталія і захопніцкія і абарончыя мэты. Яны вынікалі перш за
ўсе з-за прэтэнзій на старажытнарускія землі. Кожная з дзяржаў імкнулася, як
мы бачылі, не толькі ўтрымаць гэтыя землі, але і па магчымасці пашырыць
свае ўладанні, зыходзячы з інтарэсаў пануючага феадальнага класа. Народ жа
ад гэтых войн нічога не меў, наадварот, яны неслі яму толькі бедствы і
разбурэнні. Разбураліся беларускія гарады і вёскі, і рускія гарады і вёскі. І з
гэтага пункту гледжання мы не можам апраўдваць ні дзеянні рускіх войск, ні
дзеянні беларуска-літоўскага войска, у складзе якога нярэдка выступалі
польскія і іншыя наёмнікі. Не трэба, на мой погляд, узносіць, усхваляць і бітвы
паміж рускімі і беларуска-літоўскімі войскамі, напрыклад, бітву пад Оршай
(1514г.), як гэта робяць некаторыя сучасныя гісторыкі і дзеячы.
Мы павінны падыходзіць узважліва да ацэнкі адносін ВКЛ і Рускай
дзяржавы. Пры гэтым нельга звесці гэтыя адносіны толькі да войнаў, ваенных
канфліктаў. Паміж дзвюма дзяржавамі развіваліся і гандлёва-эканамічныя і
культурныя сувязі, інтэнсіўнымі былі таксама палітычныя кантакты. Вольш таго
і ў ВКЛ, і ў Рускай дзяржавы было нямала прыхільнікаў іх збліжэння і нават
аб’яднання шляхам заключэння уніі. Улічваліся не толькі агульныя інтарэсы,
але і блізкасць славянскіх народаў гэтых дзяржаў. “Мы з вамі славяне, адзіны
народ. Бога хвалім адзінага. І адну чэсць, хвалу яму аддаём — казаў Леў
Сапега ў час перамоў з прадстаўнікамі Масквы аб заключэнні уніі.—Хіба гэтага
мала, каб не паразумецца?”
181
Але гісторыя распарадзілася так, што
аб’яднання ВКЛ з Рускай дзяржавай не адбылося.