Прусінічы (Талачынскі. край), Прусіна (Касцюковіцкі раён), Ятвязь, Ятвеск (на
Гродзеншчыне), Дайнова (Лідскі, Ашмянскі, Мінскі раёны), Жамойск (Докшыцкі
край), Жамойдзякі (Івацэвічскі раён), Латголы, Латыголічы і інш. (на
Віцебшчыне), Літва, Літоўшчына, Літоўцы (Маладзечаншчына, Стаўбцоўскі,
Слонімскі, Браслаўскі, Глыбоцкі, Докшыцкі раёны).
256
М.Піліпенка, які
прыводзіць усе гэтыя назвы ў кнізе "Возникновение Белоруссии. Новая
концепция", адзначае, што асабліва многа балцкіх назваў населеных пунктаў
знаходзіцца ў заходнім арыяле ўсходнеславянскай этнічнай тэрыторыі —
больш за 200.
Балцкі ўплыў на беларусаў пацвярджаюць і дадзеныя антрапанімікі. Ужо
ў XV-XVI -- пачатку XVII ст. на Беларусі было вядома больш за 100 балцкіх
прозвішчаў.
257
Шмат якія з балцкіх слоў увайшлі і ў беларускую мову. На гэта
звярнуў увагу яшчэ ў 1903 годзе акадэмік Я.Карскі. Аб наяўнасці балтызмаў у
беларускай мове гаворыцца і ў працах іншых навукоўцаў.
258
Напрыклад,
балцкага паходжання з’яўляюцца такія вядомыя многім словы, як араты,
гантаваць, дойлід, жлукціць, клуня, куль, кумпяк, лайдак, пастка, свіран, сцірта,
швагер, шула і іншыя.
Яшчэ большы ўплыў зведалі беларусы з боку блізкага ім
заходнеславянскага насельніцтва польскага паходжання. Гэтаму ўплыву
садзейнічала збліжэнне Вялікага княства Літоўскага з Польскім каралеўствам,
якое пачалося пасля падпісання ў 1385 годзе Крэўскай уніі і ўтварэння імі ў
1569 годзе новай дзяржавы — Рэчы Паспалітай. На тэрыторыі Беларусі
з’явіліся цэлыя пасяленні, якія складаліся з польскіх перасяленцаў, галоўным
чынам са служылых людзей, дробнай шляхты. Усе яны мелі польская назвы,
напрыклад, Ляхавіцы, Ляхавічы, Ляхчыцы і т.п. З’явіліся на Беларусі і польскія
прозвішчы. У выніку паступовай асіміляцыі гэтыя назвы і прозвішчы ўвайшлі ў
склад беларускай тапанімікі і антрапанімікі. Польскі ўплыў назіраецца і ў
беларускай мове, яе лексіцы і фанетыцы. Адбіўся ён і на слоўнікавым складзе
беларускай мовы, у яе ўвайшло шмат слоў, якіх раней не было ва
ўсходнеславянскай мове. Гэта такія словы, як "мова", "мовіць", "змова",
"вымова", "моц", "менавіта", "згода", "зараз", "абавязак", "будаваць", "быдла" і
г.д. Асабліва ўзмацніўся польскі ўплыў на беларускую мову пасля ўтварэння
Рэчы Паспалітай, калі сталі звужацца рамкі яе ўжывання ў якасці дзяржаўнай,
у справаводстве, навучальных установах, літаратуры. Не выпадкова ўжо пад
канец ХVII ст. яна так спаланізавалася, што як адзначаў Я.Карскі, "па свайму
лексічнаму складу стала мала адрознівацца ад польскай мовы. "
259
Трэба
заўважыць таксама, што праз польскую мову у беларускую пранікла многа
нямецкіх слоў: "рада", "бурмістр", "шляхта", "кляштар", "біскуп" і іншыя. Пад
польскім уплывам апынулася і культура, побыт беларусаў, асабліва
каталіцкага веравызнання. З Польскага каралеўства быў запазычаны таксама і
адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел, новы каляндар. Неабходна ўлічваць
і тое, што праз Польшчу на Беларусь пранікала і заходнееўрапейская
культура. Польшча, як ужо адзначалася, стала своеасаблівым мастом, які