адносінах гарадское насельніцтва было больш складаным, чым сельскае, хоць
і сярод іх пераважалі беларусы (у канцы ХVI - першай палове ХVIІ ст. яны
складалі не менш 80 %).
220
Аналіз заканадаўчых актаў, выдадзеных у ВКЛ, паказвае, што да пачатку
XVIІ ст. у асноўным завяршыўся працэс юрыдычнага афармлення правоў і
абавязкаў саслоўных груп дзяржавы. Разам з тым у грамадзянска-прававых
нормах дзеючага заканадаўства ўсе больш выразнымі станавіліся
агульнасаслоўныя прынцыпы. Адначасова актывізавалася агульнадзяржаўная
дзейнасць саслоўяў, узмацняліся кантакты як унутры іх, так і паміж імі. Гэтаму
ў значнай ступені садзейнічала барацьба з крыжакамі, залатаардынцамі і з
усімі тымі, хто пагражаў незалежнасці ВКЛ. Знешні фактар, на думку
гісторыкаў, адыгрываў немалаважную ролю ў кансалідацыі насельніцтва
беларускіх земляў. У.І.Пічэта, вылучаючы гэты фактар, пісаў: “Нямецкая
агрэсія, з аднаго боку, і развіццё эканамічных сувязей паміх асобнымі
абласцямі, з другога, былі найважнейшымі фактарамі, паскорыўшымі
ўтварэнне беларускай народнасці”.
221
Калі гаварыць аб дзяржаўнасці беларускай народнасці, дык яна
развівалася ў агульным рэчышчы працэсу, які быў звязаны з утварэннем ВКЛ,
а яно, як вядома, было поліэтнічнай дзяржавай і прадстаўнікі беларускіх
зямель да XVI ст. атрымалі рэальную магчымасць удзельнічаць у вырашэнні
як мясцовых, так і агульнадзяржаўных спраў.
Такім чынам, ёсць падставы сцвярджаць, што утварэнне ВКЛ паскорыла
этнічныя працэсы, на аснове якіх фарміравалася беларуская народнасць. Яе
ўзнікненне было абумоўлена самім ходам гістарычнага развіцця
ўсходнеславянскіх земляў, якія апынуліся ў гэтай дзяржаве. Беларуская
народнасць, як мы бачылі складвалася пад уздзеяннем розных фактараў:
палітычных, эканамічных, сацыяльных, этнакультурных. Безумоўна, былі і
фактары, якія ўскладнялі гэты працэс. Так, адмоўна адбівалася на
фарміраванні беларускай народнасці тое, што тады яшчэ не быў пераадолены
натуральны характар феадальнай гаспадаркі. Пэўную асаблівасць надавала
этнічным працэсам і рэлігійна-канфесійнае становішча, якое склалася на
Беларусі да пачатку XVIІ ст. Напрыклад, каталіцкая частка насельніцтва
беларускіх зямель стала падівяргацца паланізацыі і не толькі адмаўлялася ад
веры сваіх продкаў, але і ад беларускай мовы, нацыянальных традыцый,
звычаяў. Пра такіх тады гаварылі: “Родам—русін, нацыянальнасцю — паляк.”
На сувязь рэлігійных і этнічных з’яў, уплыў каталіцызму на этнічную
самасвядомасць беларусаў указвалі многія гісторыкі.
222
Але гэта яшчэ не
азначала, што ўсе католікі перасталі быць беларусамі, што да беларусаў трэба
адносіць толькі праваслаўных. Далёка не ўсе, прыняўшыя каталіцкую веру,
сапраўды апалячыліся, гэта характэрна было для шляхты, некаторай часткі
гараджан. Таму можна пагадзіцца з высновай М.Я.Грынблата, што “каталіцкая
вера не ўнесла прыкметных перамен у быт і культуру беларускай
народнасці.”
223
У сваей асноўнай масе каталіцкае насельніцтва Беларусі
працягвала захоўваць этнічныя рысы, характэрныя для ўсходнеславянскага