Істотна не змянілася пасля Крэўскай уніі і колькасць праваслаўных
цэркваў і манастыроў на тэрыторыі Беларусі, як і ўсяго ВКЛ. Праўда ў 1481 г.
была прынята пастанова, паводле якой забаранялася будаўніцтва новых
праваслаўных храмаў на тэрыторыі Вялікага княства, Не прызнавалася і
перадача зямель праваслаўным цэрквам і манастырам у якасці падараванняў
ці завяшчанняў. Аднак (і аб гэтым таксама трэба сказаць) дадзеныя пастановы
не выконваліся, дакладней, іх абыходзілі. Аб гэтым сведчаць факты,
папрыклад, пры Жыгімонце ў Княстве з’явілася каля 90 праваслаўных храмаў,
яны дзейнічалі ва ўсіх гарадах, многіх мястэчках, буйных вёсках, іх было
больш чым каталіцкіх цэркваў.
115
Як піша А.П.Грыцкевіч, яшчэ нямецкі
дыпламат В.Герберштэйн у 1517 годзе у час наведвання ВКЛ адзначаў
перавагу прамаскоўных цэркваў над касцёламі ў Вільні. У Навагародку на 1
касцёл прыходзілася 10 цэркваў, у Полацкім і Віцебскім паветах было толькі па
аднаму касцёлу, а ўсходнія раёны Беларусі (Магілёушчына, Мсціслаўшчына,
Аршаншчына) не мелі каталіцкіх культавых збудаванняў да пачатку XVIІ. ст.
116
Не перапынілася і будаўніцтва праваслаўных манастыроў. У канцы ХІІІ -
сярэдзіне XVІ ст, на тэрыторыі Беларусі было заснавана каля 40 новых
праваслаўных манастыроў.
117
На думку гісторыкаў, абмежаванні па
будаўніцтве праваслаўных цэркваў і манастыроў дзейнічалі ў асноўным на
тэрыторыі этнічнай Літвы і прыгранічных з ёю беларускіх землях, асабліва ў
першай трэці XV ст. у перыяд умацавання пазіцый каталіцкай царквы.
Працягваліся і зямельныя падараванні праваслаўным установам. Па
падліках А.П.Грыцкевіча, на працягу XІV- XVІ ст (да 1569 г.) у актавых
дакументах ВКЛ зафіксавана 76 даравальных грамат.
118
Аднак памеры і
колькасць зямельнкх падараванняў праваслаўнай царкве былі нязначнымі,
яны істотна ўступалітым дарэнням, якія атрымлівала ад вярхоўнай улады і
феадалаў каталіцкая царква.
Нельга не адзначыць і той факт, што праваслаўную царкву працягвала
падтрымліваць асноўная маса феадалаў усходнеславянскіх зямель. У 1518
годзе, напрыклад, на Беларусі праваслаўныя феадалы складалі 78,5 %, на
ўсходзе і поўдні Беларусі - больш за 90 %.
119
Праваслаўныя пераважалі і сярод
простага люду - гараджан, сялян. Дзяржаўная ўлада не магла гэтага не
улічваць і каб паслабіць антыкаталіцкія настроі, на працягу XV- XVІ ст.
імкнулася ўраўняць у правах праваслаўных і католікаў, ліквідаваць тыя
абмежаванні, якія былі прыняты ў канцы XІV - пачатку XV ст. адразу пасля
падпісання Крэўскай уніі. Так, граматамі 1432 і 1434 гадоў, выдадзеных
Уладзіславам у час грамадзянскай вайны ў ВКЛ, былі пашыраны правы
праваслаўных землеўладальнікаў. У 1457 годзе Казімір падпісаў дакумент аб
роўнасці з палякамі многіх праваслаўных саслоўяў, ім усім дараваліся “права
тые, зволенства, твердости, яко ж имеють прелаты, княжаты, рытери,
шляхцічы, бояре, месцічы Коруны Польское”.
120
У 1499 годзе Аляксандр
Казіміравіч пацвердзіў “Світак Яраслава”, што змяшчаў вольнасці і
юрыдычныя прарагатывы ўсходняе царквы. Правы і прывілеі “царкоўныя як
лацінскага, так і грэцкага абрадаў” замацаваны былі Статутам 1529 года.