польскім феадалам аказваць усялякую дапамогу, выступаць усімі сіламі
супраць любых ворагаў, ахоўваць польскія інтарэсы, як свае ўласныя і, пасля
смерці вялікага князя літоўскага, не шукаць іншага гаспадара, акрамя
польскага караля Такія ж абавязацельствы давалі і польскія феадалы ў
адносінах да ВКЛ: без згоды літвінаў і іх вялікага князя не выбіраць новага
караля ў выпадку смерці Ягайлы. Але і новая ўнія не ліквідавалася
самастойнасці ВКЛ, яна па-ранейшаму насіла персанальны характар, а гэта
значыць, што ВКЛ і Польшча працягвалі знаходзіцца толькі ў саюзных
адносінах пад вяршэнствам аднаго гасудара, у якасці якога тады выступаў
Ягайла.
201
Нельга не адзначыць,што саюзныя адносіны, якія ўсталяваліся тады
паміж ВКЛ і Польшчай, станоўча адбіліся на іх знешнепалітычнай дзейннасці і,
у прыватнасці, на барацьбе з крыжакамі, аб чым яскрава сведчыла славутая
перамога пад Грунвальдам у 1410 годзе. Разам з тым гэтая перамога ўзвысіла
міжнародны аўтарытэт ВКЛ, узмацніла агульныя пазіцы Вітаўта, што
занепакоіла польскія правячыя колы, якія зноў паднялі пытанне аб уніі з ВКЛ.
Яно было разгледжана на сумесным з’ездзе (1413 г.) прадстаўнікоў польскіх
феадалаў і 47 феадалаў-католікаў ВКЛ у замку Горадлі (над Бугам).
Прапановы з’езда былі ўлічаны Ягайлам і Вітаўтам і знайшлі адлюстраванне ў
трох граматах (прывілеях) пакладзеных у аснову Гарадзельскай уніі 1413 года.
На гэты раз унітарнае пытанне больш шырока ўвязвалася з інтарэсамі
каталіцкай шляхты ВКЛ. Яна атрымлівала гербы польскіх феадалаў,
надэялялася правамі і прывілеямі, якімі тыя карысталіся, за што абяцала быць
з імі ў вечнай дружбе і саюзе, захоўваць вернасць польскаму каралю Ягайлу і
вялікаму князю літоўскаму Вітаўту.
202
Безумоўна, такія абавязацельствы
павінны былі ўмацоўваць сувязі паміж дзвюма дзяржавамі. Больш таго, у
Гарадзельскім прывілеі 1413 года, выдадзеным ад імя караля польскага і
вялікага князя літоўскага, з’явіліея словы аб далучэнні, уключэнні ВКЛ у склад
Польшчы, але яны, на думку гісторыкаў, не мелі юрыдычнай сілы, таму што
змест прывілея, іншыя яго артыкулы супярэчылі гэтым словам. Аналізуючы
тэкст Гарадзельскагая прывілея 1413 г., які юрыдычна афармляў новую унію
паміж ВКЛ і Польшчай, беларускі гісторык Я.Юхо піша, што “усе напышлівыя
фразы аб зліцці, злучэнні, далучэнні і ўключэнні ВКЛ у склад Польшчы не мелі
ў той час рэальнага значэння, бо традыцыя ўзаемаадносін паміж Польшчай і
ВКЛ, якая склалася на аснове асабістай (персанальнай) уніі, не мянялася.”
203
Такімі ж засталіся гэтыя адносіны і ў далейшым. Але унія 1413 года; як і
папярэднія пагадненні ВКЛ з Польшчай, не была трывалай. Феадальная знаць
Княства, асабліва праваслаўныя князі і баяры ўсходнеславянскай часткі
дзяржавы, не хацелі збліжэння з Польскім каралеўствам нават на аснове
персанальнай уніі і пасля смерці Вітаўта, калі вялікім князе стаў Свідрыгайла,
яна фактычна была скасавана. Толькі пасля выдання прывілеяў 1432 і 1434
гадоў, якія пашырылі правы праваслаўных князёў і баяр, адносіны з Польшчай
наладзіліся: вялікім князем літоўскім Сігізмундам Кейстутавічам зноў было
падпісана ўнітарнае пагадненне (адбылося гэта ў Гродне). Гісторыкі