Як бачым, Любюлiнская унiя па сваiх умовах iстотна адрознiвалася ад
тых, якiя былi падпiсаны раней, i iх рэалiзацыя магла б сапраўды прывесцi да
лiквiдацыi ВКЛ, злiцця яго з Польшчай. Такую аценку яе ўмоў давалi многiя
навукоўцы. “Вялiкае княства, - адзначае Я.Юхо, - павiнна было перастаць
iснаваць адразу пасля падпiсання ўнii...”
18
Аднак гэтага не адбылося, ВКЛ усё
ж захавала пэўную аўтаномiю, а Рэч Паспалiтая пераўтварылася”, па-
сутнасцi, у федэратыўную дзяржаву. Прычым за захаванне гэтай аўтаномii,
дзяржаўнасцi ВКЛ выступалi не толькi магнаты, але i шляхта, якая дабiвалася
аб`яднання з Польшчай. І пасля ўтварэння Рэчы Паспалiтай у ВКЛ працягвалi
дзейнiчаць адмiнастрацыйна-дзяржаўныя органы, ранейшае заканадаўства,
судовая сiстэма, захавалiся i яго ўзброеныя сiлы, рэгулярна збiралiся таксама
i агульнадзяржаўныя сеймы, а ў пачатку 80-х гадоў быў створаны i стаў
дзейнiчаць Галоўны трыбунал Вялiкага Княства - вышэйшы судовы орган
дзяржавы.
На захаванне самастойнасцi ВКЛ былi накiраваны i шмат якiя прававыя
акты, прынятыя у Княстве пасля Люблiнскай унii. Сярод iх у першую чаргу
трэба вылучыць Статут 1588 года. Работу па яго падрыхтоўцы ажыццяўляла
спецыяльная камiсiя, створаная яшчэ да Люблiнскага сейма. Пасля сейма яе
склад змянiўся (дарэчы, прадстаўнiкi Польшчы туды не трапілі, узначалiў
камiсiю Леў Сапега), i яна павiнна была прывесцi заканадачыя нормы ВКЛ,
дакладней, нормы статута 1566 года, у адпаведнасць з польскiм правам i з
улiкам Люблiнскай унii, што магло б скасаваць законы Княства. Аднак гэтага
не адбылося. Падрыхтаваны камiсiяй Статут, не толькi не злiў права ВКЛ з
польскiм, але i разыходзiўся з умовамi унii. Ён фактычна адмяняў многiя
пастановы Люблiнскага сейма i юрыдычна замацоўваў адасобленасць i
суверэннасць ВКЛ. У Статуце нават не ўпамiнаўся акт Люблiнскай унii,
рашэнне сейма 1569 года аб утварэннi Рэчы Паспалiтай, акрамя таго, у
артыкуле 4 раздзела трэцяга выкладзена праграма вяртання раней
адарваных тэрыторый i аднаўлення старых межаў Княства.
19
Статут 1588 года адмяняў i такi важны i прынцыповы для самастойнасцi
ВКЛ пункт Люблiнскага сейма 1569 г., як набыццё iншаземцамi, у тым лiку
ўраджэнцамi Польшчы, зямельнай уласнасцi, права займаць дзяржаўныя
пасады, чыны i званнi. У артыкуле 12 раздзела трэцяга Статута запiсана
было: “Так же мы, гасподар, обецуем i шлюбуем под прiсягою нашою,
которую учiнiлi есмо Велiкому князеству Лiтовскому i всiм станам,
обывателям его ... достойностей духовных i светскiх городов, дворов, грунтов,
староств, держав, врядов земскiх i дворных посесый або в держанье i
пожiванье i вечностей жадных чужоземцам i загранiчнiком, анi суседом того
паньства не маем, але то все мы i потомкi нашi велiкiе князi лiтовскiе даватi
будем повiнны только лiтве, русi, жмойтi, родiчом старожiтным i уроженцом
Велiкого Князства...”
20
Многiя гiсторыкi падкрэслiвалi, што ў ВКЛ па-ранейшаму Статут
разглядалi як асноўны закон дзяржавы, якi павiнен быў служыць яе iнтарэсам.