гэтых даследаванняў у першую чаргу трэба выдзяліць манаграфii
З.Ю.Капыскага i А.П.Грыцкевiча.
61
Такiм чынам, у нас маецца дастаткова навуковых прац, абапiраю-чыся на
якiя,можна раскрыць усе асноўныя пытаннi станаўлення i раз-вiцця гарадоў
Беларусi ў другой палове XVI - першай палове XVII ст.
Разгледзiм перш за ўсе пытанне аб колькасцi гарадоў, тых зменах, якiя
адбылiся тут да сярэдзiны XVII ст. Трэба заўважыць, што гэта пытанне не
такое простае, як здаецца. Cправа ў тым, што ў гiстарычнай лiтаратуры аб
колькасцi гарадоў на Беларусi таго часу падаюцца розныя лiчбы i меркаваннi.
Так, па падлiках З.Капыскага, у сярэдзiне XVII ст. на тэрыторыi Беларусi было
39 гарадоў.
62
Гiсторык А.Грыцкевiч называе iншую лiчбу -- 42, да лiку гарадоў
ён аднёс яшчэ тры пасяленнi -- Талачын, Горы, Горкi.
63
У першым томе
акадэмiчнага выдання “Гiсторыя Беларускай ССР”, якi выйшаў у 1972 годзе,
прыводзiцца яшчэ адна лiчба — 37
64
, а ў ”Нарысах гiсторыi Беларусi”, якiя
выйшлi ў 1994 г., гэта пытанне ўвогуле абышлi, тут прыводзяцца лiчбы аб
агульнай колькасцi гарадскiх пасяленняў без падзелу iх на вiды i тыпы.
Неабходна заўважыць, што самi гiстарычныя крынiцы не дазва-ляюць
даць дакладную лiчбу аб колькасцi гарадоў на тэрыторыi Бе-ларусi, ды i
разумение горада ў тыя часы было iншым. I тым не менш можна сцвярджаць,
што iстотных змен у колькасцi гарадоў на тэрыторыi Беларусi да сярэдзiны
XVII ст. у параўнаннi з першай паловай XVI ст. не адбылося — на беларускiх
землях было каля 40 гарадоў. Безумоўна, усе гэтыя гарады не былi
аднолькавыя i па значэнні, i па колькасцi насельнiцтва. Таму гiсторыкi
падзяляюць iх на тры асноўныя групы:
1. Буйныя гарады - з насельнiцтвам 10 тыс. чалавек i больш (Брэст,
Полацк, Пiнск, Вiцебск, Магiлёу, Слуцк);
2. Сярэднiя гарады, у якiх пражывала ад 3 да 10 тыс. чалавек. (Мiнск,
Орша, Гродна, Быхаў, Мсцiслаў).
3. Малыя гарады. Да iх гiсторыкi адносяць пасяленнi з колькасцю ад 1,5
да 3 тыс. чалавек. Такая колькасць насельнiцтва пражывала ў Бабруйску,
Барысаве, Шклове, Слонiме, Лобрыне i некаторых iншых га радах.
65
Але прыведзеныя вышэй лiчбы аб колькасцi гарадоў i iх велiчынi не
поўнасцю адлюстроўваюць працэс урбанiзацыi, якi адбываўся тады на
Беларусi. Вось чаму ў асобную групу гiсторыкi вылучылi пасяленнi, якiя
называюцца мястэчкамi. Што ж гэта такое? Большасць навукоўцаў мястэчкi
адносяць да пасяленняў гарадскога тыпу, хоць у цэлым яны з’яўлялiся
прамежкавымi памiж сельскiмi населенымi пунктамi i ўласна гарадамi. Мястэчкi
адрознiвалiся ад гарадоў перш за ўсе колькасцю свайго насельнiцтва — менш
за 1,5 тыс. чалавек цi менш за 300 “дымаў” як лiчыў З.Ю.Капыскi. Сапраўды,
мястэчкi - невялiкiя пасяленнi. Другое адрозненне тычыцца ролi рамяства i
гандлю ў iх жыццi. Калi ў гарадах рамесна-гандлёвая дзейнасць з’яўлялася
вызначальнай, галоўнай, дык жыхары мястэчак у асноўным займалiся
сельскай гаспадаркай, але пэўнуй ролю i тут адыгрывалi рамяство, гандаль i ў
гэтых адносiнах мястэчкi адрознiвалiся ад вёсак. Вось як характарызуе