той перыяд былi даволi распаўсюджанай з’явай, што, безумоўна, аказвала
ўздзеянне на эканамiчнае становiшча рамеснiкаў, садзейнiчала, у прыватнасцi,
маёмаснай дыферэнцыяцыi ў iх асяроддзi. Усе гэта выходзiла за рамкi
адносiн, якiя складвалiся ў цэхавых аб’яднаннях. Аднак магчымасцi рамесных
цэхаў яшчэ не былi вычарпаныя.
Узрастанне эканамiчнай ролi гарадоў знайшло адлюстраванне i ў сферы
гандлю. Да сярэдзiны XVII ст. выразна вызначылiся асноўныя напрамкi
гандлёвых сувязей беларускiх гарадоў. Іх можна звесцi да наступнага: па-
першае, гандлёвая сувязь горада з вёскай; па-другое, мiжгароднi гандаль; па-
трэцяе, удзел гарадоў у гандлi з iншымi краiнамi. Безумоўна, адбывалiся
гандлёвыя аперацыi i ўнутры самiх гарадоў, жыхары якiх ажыццяўлялi
пастаянны абмен сваiмi вырабамi.
Трэба заўважыць, што калi гандлёвыя сувязi гарадоў з вёскай на-сiлi
мясцовы, лакальны характар, дык мiжгароднi гандаль меў больш шырокае
значэнне i спрыяў фармiраванню ўнутранага рынку, але да сярэдзiны XVII ст.,
на думку большасцi гiсторыкаў, такi рынак на тэрыторыi Беларусi, як i ўсяго
Княства, яшчэ не склаўся, мы можам гаварыць толькi аб яго элементах.
Важную ролю адыгрывалi i знешнiя гандлёвыя сувязi беларускiх га-
радоў, якія не толькi садзейнiчалi пашырэнню рынку збыту тавараў, што
выраблялiся мясцовымі рамеснiкамi, але i забяспечвалi жыхароў Беларусi
неабходнымi матэрыяламi, прадметамi хатняга ўжытку, прыладамi працы. Па
меры развiцця гандлю ўдасканальвалiся i формы таварнага абарачэння. Гэта
асаблiва тычыцца кiрмашоў i ярмарак. Калi раней кiрмашы былi вядомыя
толькi буйным гарадам, дык у разглядаемы перыяд права на iх правядзенне
атрымалi ўсе гарады i шмат якiя з мястэчак. Практычна ва ўсiх гарадах i
мястэчках дзейнiчалi таргi (1-3 разы ў тыдзень), а ў некаторых гарадах
ажыццяўляўся штодзённы крамны гандаль. Крамы мелi як рамесныя цэхi, так i
асобныя рамеснiкi. Агульнай тэндэнцыяй развiцця гандлю стала ўзрастанне
тых форм яго дзейнасці, якiя насiлi пастаянны характар.
83
Трэба звярнуць увагу i на тое, што ў працэсе развiцця гандлю ў гарадах
Беларусi сфармiраваўся даволi шматлiкі слой купецтва. Так, па-водле
дадзеных мытных кнiг Брэста, Гродна, Вiцебска за 1605 год толькi замежнымi
гандлёвымi аперацыямi тут займалiся каля 800 купцоў з 30 гарадоў Беларусi.
84
Шмат было i тых, хто гандляваў у межах ВКЛ. Уво-гуле роль купецтва да
сярэдэiны ХVII ст. прыкметна ўзрасла ва ўсiх гарадах, гэта была ўжо даволi
ўплывовая сiла. Прычым купцы, як i рамеснiкi, мелi свае прафесiйныя
аб’яднаннi тыпу рамесных цэхаў, якiя называлiся брацтвамi цi гiльдыямi.
Характэрнай асаблiвасцю дзейнасцi купцоў стала спецыялiзацыя, якая
склалася ў шмат якiх гарадах. У Брэсце, Пiнску, напрыклад, адны купцы
прадавалi скураныя, другiя — кушнерскiя, трэцiя — футравыя, чацвёртыя —
шавецкiя вырабы. Былi купцы, што гандлявалi жывёлай, збожжам i г.д.
85
Нельга не адзначыць i той факт, што асаблiвай актыўнасцю ў гандлёвай
дзейнасцi на Беларусi таго часу выдзяляліся яўрэi, якiя пражывалi ў многiх
гарадах i мястэчках. Яны прымалi актыўны ўдзел як ва ўнутраным, так i ў