асобная, даволі радыкальная плынь пад назвай антытрынітарыяў ці арыян (па
прозвішчы святара Арыя, які жыў у ІV ст. н.э. у Александрыі).
138
Антытрынітарыі, а сярод іх лідэраў найбольш вядомымі былі С.Будны,
В.Цяпінскі і некаторыя іншыя, не толькі выступалі за рэфармаванне рымска-
каталіцкай царквы, але і падверглі крытыцы асноўныя догмы хрысціянскай
рэлігіі, у тым ліку і вучэнне аб адзінасутнай троіцы (адсюль іх назва). Так,
Богам яны прызнавалі толькі “Бога-айца”, а Ісуса Хрыста лічылі простым
чалавекам, таленавітым прапаведнікам новай рэлігіі. Ставіліся пад сумненне
таксама артадаксальныя ўяўленні пра неўміручасць душы, замагільны свет,
іншыя хрысціянскія ўяўленні. Асабліва актыўным быў ў распаўсюджанні
поглядаў антытрынітарыяў С.Будны - выдатны рэлігійны дзеяч, мысліцель,
асветнік, таленавіты прапаведнік рэфармацыйных ідэй. Пра С.Буднага ведалі
ў той час не толькі на Беларусі і Літве, але і ў Польшчы, Чэхіі, Галандыі, Англіі,
Германіі, Швейцарыі, Расіі. Ён быў аўтарам цэлага шэрагу твораў (каля З0),
некатория з іх (“Катэхізіс”, “Араўданне грэшнага чалавека перад богам”) былі
выдадзены на беларускай мове. Вялікай заслугай С.Буднага з’яўляецца і тое,
што ён, можна сказаць, упершыню даў навуковы і крытычны аналіз “Бібліі”,
дакладней, новага Запавета, іншых рэлігійных твораў. Пры гэтым ён
абвінаваціў каталіцкіх і праваслаўных царкоўнікаў, а таксама і пратэстанцкіх
богасловаў ў свядомай, наўмыснай фальсіфікацыі біблейскіх тэкстаў. С.Будны,
лічаць сучасныя даследчыкі, не ставіў задачу дыскрэдытацыі зместу Бібліі, а
імкнуўся аднавіць яго сапраўднае гучанне, але крытычны падыход да
біблейскіх тэкстаў падрываў аўтарытэт “Священного писания”, а значыць і
саму веру ў бога. Гэта добра разумелі сучаснікі. Як адзначаў Ян Горскі,
каталіцкі прафесар Кракаўскай акадэміі, С.Будны “да такой ступені пісанне
змяніў, што разам з ім скасаваў і веру”.
139
У мэтах прапаганды арыянскай ідэалогіі, абароны сваіх поглядаў
С.Будны браў актыўны ўдзел у спрэчках, вёў перапіску з многімі вядо-мымі
тады ў Еўропе рэлігійнымі дзеячамі і вучонымі. Вельмі актыўнай была яго
дзейнасць і па распаўсюджанні рэфармацыйных ідэй на тэрыторыі ВКЛ,
асабліва на беларускіх землях.
140
Антытрынітарыі, аднак, не абмяжоўваліся абмеркаваннем толькі
рэлігійна-філасофскіх пытанняў. З канца 60-х гадоў XVI ст. у дзейнасці
беларускіх і літоўскіх антытрынітарыяў на першы план сталі выходзіць
сацыяльна-палітычныя праблемы. Найбольш актыўна іх ставілі прад-стаўнікі
левага, плябейска-сялянскага крыла антытрынітарыяў Пётр з Ганёнза, Марцін
Чехавіц, Павел з Візны, Якуб з Калінаўкі. Менавіта яны выступілі з рэзкай
крытыкай асноўных устояў феадалізму і нават патрабавалі ліквідацыі
прыгонніцтва ў ВКЛ.
141
Але сацыяльны радыкалізм у беларуска-літоўскім антытрынатарызме не
атрымаў развіцця, бо ў 80-я гады XVI ст. радыкальна-рэфармацыйны рух ВКЛ
уступіў у новую фазу, звязаную з выступленнем Фауста Соцына, які зрабіў
спробу прымірыць погляды левага і правага крыла, выпрацаваць
кампрамісныя падыходы. Гісторыкі адзначаюць, што да пачатку XVIІ ст.