У рэшце рэшт бакi дамовiлiся аб склiканнi яшчэ аднаго агульнага сейма
для канчатковага вырашэння пытання аб унii. Ён быў прызначаны на 23
снежня 1568 года. Аднак прадстаўнiкi ВКЛ, нягледзечы на ўсе абяцаннi i
ўгаворы караля, не спяшалiся прыбыць на сейм, як пiша У.Ігнатоўскi,
“збiралiся памалу i як бы нехаця”.
13
Толькi да 10 студзеня 1569 года
сабралася неабходная колькасць дэпутатаў i тады ж адбылося яго афiцыйнае
адкрыццё (дэлегацыю ВКЛ узначалiлi Мiкалай Радзiвiл Руды i Ян Геранiмовiч
Хадкевiч).
Трэба заўважыць, што захавалася шэраг пiсьмовых крынiц аб рабоце
гэтага сейма, у тым лiку i “Дзённiк Люблiнскага сейма” невядомага аўтара. Усе
яны ўжо даўно ўведзены ў навуковае абарачэнне, усебакова прааналiзаваны
вучонымi. Шэраг прац прысвечана i таму, як праходзiлi пасяджэннi сейма,
абмяркоўвалiся ўмовы унii. Гiсторыкi адзначаюць, што i на гэтым сейме
разгарнулiся вострыя спрэчкi, а дэлегацыя Княства цвёрда адстойвала
незалежнасць сваёй дзяржавы. Яна прапанавала такi праект унii, якi
грунтаваўся на роўных правах кожнага з бакоў. Але, як i трэба было чакаць,
польскiя сенатары i паслы не прынялi лiтоўскi праект, Прадстаўнiкi Польшчы
прытрымлiвалiся ранейшых умоў: Польскае каралеўства i Вялiкае Княства
злучаюцца ў адну дзяржаву з адным галавою, якiм павiнен стаць польскi
кароль. Такiя ўмовы змяшчалiся ў спецыяльным дакуменце, яго i
прапанавала дэлегатам ВКЛ падпiсаць без нiякага абмеркавання,
спасылаючыся на тое, што у iм ёсць запiсы, якiя былi ў многiх ранейшых
актах. Змест дакумента быў удакладнены i з Жыгiмонтам-Аўгустам у час
тайных сустрэч з iм.
Жыгiмонт-Аўгуст, на думку гiсторыкаў, не толькi парушыў свае клятвы i
абяцаннi, якiя ён выказаў лiтвiнам раней, у тым ліку і ў час работы
Люблiнскага сейма, але i пайшоў, па-сутнасцi, на адкрытую здраду iнтарэсам
Княства. Больш таго, ён прыбег да сiлавых метадаў i, як толькi лiтвiнская
дэлегацыя пакiнула Люблiн (адбылося гэта 1 сакавiка 1569 года), выдаў
унiверсал аб далучэннi да Польшчы зямель, што ўваходзілі ў склад ВКЛ. У
вынiку ад Вялiкага княства Лiтоўскага на працягу сакавiка-чэрвеня 1569 года
гвалтоўна былi адарваны i далучаны да польскiх уладанняў значныя
тэрыторыi - Падляшскiя землi з гарадамi Драгiчын, Мельнiк, Бельск i
некаторымi iншымi, а таксама Валынь, Падолле i Кiеўшчына. Безумоўна, усе
гэтыя дзеяннi былi незаконныя, фактычна адбывалася анексiя зямель ВКЛ,
аднак пачынаць вайну з Польшчай яно тады не адважылася. И не толькi
таму, што Княства ўжо было аслаблена Лiвонскай вайною. Заўпарцiлася
шляхта, якая патрабавала працягваць перамовы з палякамi. Гэта вельмi
важны момант, i яго трэба мець на увазе, каб зразумець, чаму ВКЛ тады
фактычна павiнна было капiтуляваць i падпiсаць акт унii на ўмовах,
падрыхтаваных польскiм бокам. Характарызуючы пазiцыю шляхты ў той час,
Я.Юхо адзначае, што значная частка яе “была запалохана пагрозай
канфiскацыяі маёнткаў i дзеля асабiстых iнтарэсаў паступалася iнтарэсамi