86
Уласныя імёны часта сустракаюцца ў якасці залежнага кам-
панента словазлучэння ў назвах формул, методык, тэорый і пад.
(напрыклад: люблінская унія, магдэбургскае права, полацкае
права, кейнсіянская тэорыя, ластаўка аўэрбах і інш.). Уласныя
назоўнікі ці прыметнікі страчваюць сваё значэнне прыналежнасці
пэўнай асобе і пачынаюць перадаваць якасную характарыстыку
паняцця, у склад якога яны ўваходзяць. Напрыклад: Магдэбург-
скае права – сукупнасць юрыдычных норм, што вызначалі сас-
лоўна-прававое становішча гараджан ва ўмовах феадальнага
грамадства (М.С.).
Тэхнічныя тэксты маюць сваю спецыфіку выкарыстання на-
зоўнікаў: рэчыўныя назоўнікі ўжываюцца ў формах множнага ліку:
мылы, смолы, гліны, солі, металы, маслы, бензіны, духі, зубы,
чыгуны, пары, спірты, газы і інш.
Прыметнікі ў навуковых тэкстах уваходзяць у асноўным у склад
тэрміналагічных словазлучэнняў і выконваюць інфармацыйную ці
класіфікацыйную функцыю. Напрыклад: Кадастр – сістэматыза-
ваны збор звестак; цана – грашовае выяўленне кошту адзінкі
тавару (прадукцыі вырабаў, паслуг і інш.). Асноўныя віды цэн:
адпускныя, закупачныя, рознічныя цэны. Цана можа быць сва-
бодная, фіксаваная, дагаворная. Адрозніваюць таксама цэны:
прэйскурантныя, намінальныя, пакупніка або прадаўца, змен-
ныя, даўгачасныя, эластычныя і інш. (БелЭн); Удасканаленне вы-
буховай сілы ажыццяўляецца метадамі: паўторным, спа-
борніцкім, ударным, кароткачасовых максімальных намаганняў,
варыятыўным і кругавым (В.І.). Параўнаем: Я чула пяшчотнае,
шчырасці поўнае, маё беларускае, роднае, кроўнае, такое рап-
тоўнае, такое чароўнае, такое ласкавае, цёплае, чыстае, як сон-
ца, агністае, як Нёман, празрыстае, як казка, быліна, як песня,
жаданае, дагэтуль яшчэ ў жыцці неспазнанае, гарачае слова
ад шчырага сэрца – кахаю (Данута Бічэль-Загнетава).
Класіфікацыйная роля прыметніка абумоўлівае той факт, што
ў тэкстах дакладных навук якасныя прыметнікі даволі часта не
маюць ступеней параўнання і форм суб
’
ектыўнай ацэнкі (параўн.:
малы, маленькі, найменшы (кавалачак хлеба); вялікі, найболь-
шы, самы вялікі (кавалак хлеба) – але нельга сказаць аналагічна
ў выпадку малады спецыяліст, малое прадпрыемства, вялікія
дзяржавы, Вялікі Літоўскі трыбунал (трыбунал ВКЛ)). Адзін-
кавыя выпадкі ўжывання прыметнікаў у форме найвышэйшай сту-
пені параўнання знаходзім у тэрмінах найбольшае спрыянне, Вы-
шэйшая атэстацыйная камісія, Вышэйшы гаспадарчы суд Рэс-