74
1) без гэтага суфікса ўзнікае аманімія дзеясловаў з дзеясло-
вамі з суфіксам -ава- (-ява-): суміраваць – сумаваць (адчуваць сум,
смутак), газіраваць – газаваць (уключаць матор аўтамашыны);
2) дзеяслоў без суфікса -ір- (-ыр-) губляе сваю фармальную і
семантычную акрэсленасць: фарміраваць – асацыіруецца са зна-
чэннем адзінкі, фармаваць – з наданнем пэўнай формы;
3) дзеяслоў мае вузка тэрміналагічнае значэнне: юсціраваць
(‘дакладна падагнаць, адрэгуляваць, выверыць механізм, прыбор і
пад.’ – юсціраваць мікраскоп).
Пры прэфіксацыі найбольш прадукцыйнымі з’яўляюцца
прыстаўкі не- (ня-) – няпэўнасць, нярэшта, няздольнасць, не-
працаздольнасць, неданясенне, неасцярожнасць, невыканан-
не, неплацёжаздольнасць, няроўнасць, (інвестыцыі) незапла-
наваныя, (інфляцыя) непрадбачаная, невыкананне, (сетка) не-
нацягнутая, (гол) нечаканы, (падача) няправільная і інш.;
пера- – перабудова, пераразмеркаванне, перастрахаванне, пе-
равышэнне (улады, службовых паўнамоцтваў), пераадрасаваць
(мяч), перабіць (штрафны ўдар), перахапіць (перадачу) і г.д.;
пад- – падгрупа, падкатэгорыя, падбухторванне, падведам-
насць, падследнасць, падсуднасць, паднаём; без- (бяз-) – без-
змястоўны, безвынікова (аб рахунку) і інш.
Ужыванне прыставак супраць- і проці- застаецца нявыраша-
ным пытаннем. У сферы функцыянавання сустракаюцца супраць-
дзеянне і процідзеянне, супрацьфаза і проціфаза, супрацьлег-
ласць і процілегласць. Калі прымаць пад увагу той факт, што тэр-
міналогія імкнецца да лаканічнасці, кароткасці, то тэрміны з прыс-
таўкай проці- больш зручныя для вымаўлення, карацейшыя, і таму
гэтай прыстаўцы варта аддаваць перавагу.
Значнае пашырэнне ў працэсе прэфіксальнага тэрмінаўтварэння
знаходзяць іншамоўныя прэфіксы а-, анты-, архі-, гіпа-, гіпер-, ды-
і інш. (з грэч.); бі-, дыс- (дыз-), дэ-, ін-, інтэр-, контр-, рэ-, суб-,
супер-, ультра-, экстра- і інш. (з лац.): асіметрыя, асінхронны,
алагізм, антырух, дэзінфляцыя, дэцэнтралізацыя, дэнамінацыя,
дэканцэнтрацыя, дэмаркетынг, дэманапалізацыя, дэнацыяналі-
зацыя, дэвальвацыя, контрагент, гіперінфляцыя, гіпермаркет,
супермаркет, рэвальвацыя, рэімпарт, рэінвестыцыя, рэмарке-
тынг, рэпрыватызацыя, рэтрата, рэфінансаванне, контрата-
ка, суперкубак і інш.
Да бязафіксных утварэнняў адносяцца тэрміны, якія ўтвара-
юцца шляхам складання без выкарыстання афіксаў. Складанне (ці
кампазіцыя) аб’ядноўвае ў адну лексічную адзінку дзве або больш