13
на з гістарычнымі і сацыяльна-палітычнымі фактарамі, якія абу-
моўліваюць яе росквіт або заняпад.
1. Беларуская мова ў сям’і індаеўрапейскіх моў. Вытокі
беларускай мовы
У свеце, паводле звестак вучоных, налічваецца ад 2,5 да 6000
жывых і мёртвых моў. На аснове падабенства роднасныя мовы
аб’ядноўваюцца ў моўныя сем’і (іх каля 20): індаеўрапейская,
цюркская, угра-фінская, кітайска-цібецкая, мангольская, семі-
та-хаміцкая і інш. У сваю чаргу, моўныя сем’і могуць распадацца
на моўныя групы і падгрупы. Аднак ёсць мовы (напр., японская,
якая абслугоўвае звыш 110 млн. чалавек, карэйская), якія існуюць
ізалявана, не ўваходзяць у склад сем’яў ці груп.
Беларуская мова належыць да індаеўрапейскай моўнай
сям’і, славянскай групы, усходнеславянскай падгрупы.
Індаеўрапейскія мовы – самая вялікая ў свеце моўная сям’я.
У наш час амаль кожны другі жыхар планеты гаворыць на мове
індаеўрапейскага паходжання. Сама назва паказвае на вельмі да-
лёкую, але ўсё ж роднасць моў народаў Еўропы і Азіі. Індаеўра-
пейская сям’я моў падзяляецца на 12 (у дапаможніках Л.І. Сямешкі,
Л.А. Гіруцкай і некаторых іншых аўтараў называецца лічба 16) груп:
індыйская, германская (англійская, нямецкая, галандская, швед-
ская, дацкая, нарвежская, ісландская і г.д.), раманская (іспанская,
італьянская, французская, румынская, малдаўская, партугальская,
мёртвая лацінская мова і г.д.), славянская, балтыйская (літоў-
ская, латышская і мёртвая пруская мова), кельцкая (ірландская,
шатландская і г.д.), іранская (персідская, афганская, таджыкская і
г.д.), грэчаская, армянская, албанская, хецкая, тахарская.
Славянская група распадаецца на тры падгрупы: усходнюю
(беларуская мова, руская, украінская), заходнюю (польская, чэш-
ская, славацкая, сербалужыцкая, мёртвая палабская), паўднё-
вую (балгарская, македонская, сербскахарвацкая, славенская,
мёртвая стараславянская). Увогуле, славянскія мовы – пятая па-
водле распаўсюджанасці група моў на Зямлі (пасля кітайскай, індый-
скай, германскай і раманскай) [5].
Славянскія мовы выдзеліліся з індаеўрапейскай мовы (мовы-
асновы, прамовы, мовы-маці) недзе на мяжы ІІІ і ІІ тысячагод-
дзяў да н.э. Ад тых старажытных часоў ва ўсіх індаеўрапейскіх
мовах застаўся вялікі пласт слоў. У беларускай мове індаеўра-
пейскімі паводле паходжання з’яўляюцца словы Бог, вера, дух,