38
ўзбагачае слоўнікавы запас чалавека, павышае культуру яго вус-
най і пісьмовай мовы, пашырае веды пра навакольную рэчаіснасць.
Раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца лексічны склад мовы,
называецца лексікалогіяй (ад грэч. lexikos – які адносіцца да сло-
ва, слоўнікавы і logos – вучэнне, навука). У задачу лексікалогіі ўва-
ходзіць таксама вывучэнне слова як асноўнай адзінкі мовы, вы-
святленне сувязі значэння слова з паняццем, выдзяленне розных
тыпаў значэння слова. Лексікалогія даследуе шляхі развіцця і па-
паўнення слоўнікавага складу, вызначае сферы ўжывання слоў.
Слова – гэта фанетычна і граматычна аформленая асноўная
адзінка мовы, якая мае пэўнае значэнне і служыць сродкам моў-
ных зносін. Слова мае шэраг асаблівасцей: аднаўляльнасць, устой-
лівасць, ізаляванасць. Ужываючы ў сваім маўленні словы, мы не
ўтвараем іх кожны раз, а выкарыстоўваем як гатовыя, вядомыя
нам адзінкі мовы, г.зн. аднаўляем. Устойлівасць слова выражаецца
ўстойлівасцю яго гукавога складу, марфемнай будовы і значэння.
Паколькі слова з’яўляецца назвай пэўнага аб’екта рэчаіснасці і нось-
бітам цэласнага значэння, яно можа быць вычленена з кантэксту. У
гэтым праяўляецца яго ізаляванасць [2].
Слова ўяўляе сабой адзінства лексічнага і граматычнага зна-
чэнняў. Граматычнае значэнне ўласціва цэламу класу слоў. Яно
выражаецца канчаткам або канчаткам і прыназоўнікам адначасо-
ва, націскам, праяўляецца ў граматычных катэгорыях роду, ліку,
склону, трывання, часу, ладу і інш. Лексічнае значэнне – гэта
ўнутраны, рэальны змест слова. Большую частку лексікі бела-
рускай мовы складаюць паўназначныя словы (самастойныя часці-
ны мовы), якія выконваюць намінатыўную функцыю, г.зн. называ-
юць пэўныя з’явы аб’ектыўнай рэчаіснасці: прадметы, дзеянні, пры-
меты. Службовыя словы і выклічнікі не выконваюць намінатыўнай
функцыі і маюць толькі граматычнае значэнне.
У залежнасці ад таго, можна ці не вызначыць характэрную рысу,
спецыфічную прымету, якая была пакладзена ў аснову назвы, вы-
дзяляюць матываваныя і нематываваныя назвы. Для нематывава-
ных назваў нельга вызначыць, на аснове якіх рыс, прымет яны ўзніклі,
нельга растлумачыць іх з дапамогай іншых слоў. Нематываванымі
звычайна бываюць словы з невытворнай асновай: стэп, луг, нос,
год і пад. Аднак трэба памятаць, што калі перад вамі слова мна-
газначнае, то ў ім матывацыя мае зусім іншы характар і не зале-
жыць ад марфемнага складу слова. Так, у слове ‘дуб’ першае зна-
чэнне (‘буйное лісцевае дрэва з моцнай драўнінай’) нематывава-
нае, а іншыя значэнні (‘драўніна гэтага дрэва’, ‘высокі моцны чала-