63
словы, якія абазначаюць асоб (чалавек, мужчына, дзіця, мама,
дзед і інш.), назвы асоб па прафесіі (доктар, рабочы, настаўнік і
інш.), назвы адрэзкаў часу (дзень, год, вечар і інш.), назвы надвор’я
(вецер, дождж, снег і інш.), ландшафту (балота, лес, поле, рака
і інш.), назвы жылля, раслін і жывёл, назвы адзення, ежы, побыту,
розныя віды дзейнасці чалавека і многае іншае.
Да пасіўнай лексікі адносяцца словы, якія рэдка ўжываюцца
ў працэсе моўных зносін людзей і маюць адценне ўстарэласці або
навізны. Таму ўсю пасіўную лексіку можна падзяліць на два разра-
ды: устарэлыя словы і неалагізмы.
Устарэлыя словы ў сваю чаргу падзяляюцца на гістарызмы і
архаізмы. Гістарызмы – гэта такія ўстарэлыя словы, якія з’яўля-
юцца назвамі тых паняццяў і прадметаў, што зніклі з рэчаіснасці
(напр., войт, баярын, рэкрут, феадал, ваявода, бурлак, пара-
бак, лёкай, гайдукі, маёнтак, шляхта, кальчуга, алебарда, муш-
кет, жупан, земства, эсэр і інш.). Архаізмы – гэта ўстарэлыя
назвы прадметаў і з’яў, якія існуюць і ў наш час, але называюцца
новымі словамі (напр., бортнік – пчаляр, лемантар – буквар,
вакацыі – канікулы, чало – лоб, лік – твар, раць – войска, лілея –
лілія, падлоўчы – ляснічы, модлы – малітва, бібліялогія – кніга-
знаўства і інш.).
Устарэлыя словы выкарыстоўваюцца і як нейтральныя словы
(у навуковых працах па гісторыі, этнаграфіі, археалогіі), і як стылі-
стычны сродак у творах мастацкай літаратуры для перадачы кала-
рыту адпаведнай эпохі.
Неалагізмы (грэч. neos – новы, logos – слова) – гэта словы,
якія з’явіліся ў мове як назвы новых прадметаў ці з’яў рэчаіснасці
і не страцілі адцення навізны (напр., кансэнсус, бартэр, брокер,
лецішча, брыфінг, менталітэт, параза, вертыкальшчык, рэф-
лексія, маніторынг і інш.). Паколькі неалагізмы абазначаюць, як
правіла, важныя для грамадства паняцці, прадметы, з’явы, яны хутка
страчваюць адценне навізны, свежасці і становяцца спачатку сло-
вамі ў пэўнай ступені прафесіянальнымі, а затым і агульнаўжываль-
нымі. Так, новыя словы 60–80-х гадоў ХХ ст. сваёй разнастайнай
тэматыкай звязаны з асваеннем космасу (касманаўт, касмадром,
касмапорт, баракамера, касмалогія і інш.), з развіццём новых
галін навукі (вірусалогія, геранталогія, мікраэлектроніка, нар-
калогія, псіхалінгвістыка і інш.), навукова-тэхнічнага прагрэсу (ла-
зер, нейлон, ратапрынт, бойлер, батыскаф, электрамабіль і
інш.), спорту (аўтаралі, біятлон, юніёр і інш.), медыцыны (алер-
гія, стрэс, халестэрын, канцэраген і інш.) і г.д., сёння ўспрыма-