102
насці разважання: разважанне-доказ, разважанне-роздум, разважан-
не-тлумачэнне.
Разважанне-доказ будуецца па схеме: тэзіс у выглядзе сцвяр-
джэння і яго абгрунтаванні, якія даюцца без адлюстравання працэ-
су мыслення ў пошуках доказу. Звычайна адрозніваюць прамы до-
каз і ўскосны. Прыклад прамога доказу:
Тэарэма. Процілеглыя грані паралелепіпеда ляжаць у па-
ралельных плоскасцях.
Доказ. Дакажам, напрыклад, што грані АА1В1В і DD1C1C
паралелепіпеда ABCDA1B1C1D1 ляжаць у паралельных плос-
касцях. Паколькі ABCD – паралелаграм, то AB ||CD. Чатырох-
вугольнік AA1D1D – паралелаграм, значыць, AA1 ||DD1. Такім
чынам, дзве прамыя АВ і АА1 плоскасці, у якой ляжыць грань
АА1В1В, адпаведна паралельныя дзвюм прамым DC і DD1 плос-
касці, у якой ляжыць грань DD1C1C, значыць, па прыкмеце
паралельнасці, гэтыя плоскасці паралельныя.
Тэарэма даказана. (Геаметрыя, 10 кл.).
Пры ўскосным доказе дапускаецца супрацьлеглы тэзіс і да-
казваецца яго немагчымасць, што пацвярджае правільнасць прапа-
наванага тэзіса.
Разважанне-роздум будуецца па наступнай схеме: прапануец-
ца прадмет роздуму, у адпаведнасці з гэтым прадметам роздуму
актуалізуюцца ўсе веды, затым аўтар спрабуе ўстанавіць прычын-
на-выніковыя адносіны (з’ява – заканамернасць), у сувязі з імі пра-
пануе гіпотэзу (ці некалькі), правярае яе, робіць вывад. Напрыклад:
Як вы ўжо ведаеце, Галілео Галілей эксперыментальна дака-
заў, што ўсе целы падаюць на Зямлю з адным і тым жа паска-
рэннем, якое называецца паскарэннем свабоднага падзення.
Чаму ж гэта паскарэнне аднолькавае для ўсіх цел? Якія пры-
чыны выклікаюць рух Месяца вакол Зямлі практычна па круга-
вой арбіце? Чаму планеты Сонечнай сістэмы, у тым ліку наша
Зямля, рухаюцца вакол Сонца?
Ньютан быў першым вучоным, які спачатку выказаў гіпо-
тэзу, якая растлумачвае гэтыя з’явы, а потым строга яе дака-
заў. Ён выказаў меркаванне, што паміж любымі целамі існу-
юць сілы прыцягнення і, напрыклад, падзенне каменя і рух Ме-
сяца па сваёй арбіце вызначаюцца сілай прыцяжэння Зямлі. Каб
устанавіць закон, якому падпарадкоўваюцца сілы прыцягнен-
ня, Ньютан параўнаў траекторыі і паскарэнні гэтых цел.
Камень, кінуты гарызантальна, калі не ўлічваць супраціў-
ленне паветра, як вы ведаеце з кінематыкі, рухаецца да Зямлі з