134
7. Выкарыстоўваюцца назвы асоб па іх функцыі ў афіцыйна-
справавых адносінах: арандатар, кватэранаймальнік, ісцец,
сведка, падрадчык, усынавіцель, спажывец і інш.
8. Назвы дакументаў: загад, паведамленне, пратакол,
інструкцыя, службовае пісьмо, даведка.
9. Абазначэнні частак дакумента (парадак дня, дадатак),
разнастайных дзеянняў асоб (прысутнічалі, слухалі), службовых
працэдур па ўзгадненні і зацвярджэнні (загадваю, не пярэчу).
10. Актыўна выкарыстоўваюцца аддзеяслоўныя назоўнікі, якія
надаюць выказванню стрымана-строгую, «халодную» танальнасць:
уніфікацыя, утрыманне, узгадненне, захоўванне, устанаўлен-
не, зацвярджэнне, размеркаванне.
11. Устойлівыя словазлучэнні ў афіцыйным стылі пазбаўлены
вобразнасці, эмацыянальнасці; тут адлюстроўваецца імкненне да
стандартызацыі маўлення. Словазлучэнні часта выкарыстоўваюц-
ца ў назвах дакументаў (пасведчанне аб нараджэнні, атэстат
аб сярэдняй адукацыі, пасведчанне аб заключэнні шлюбу), у
якасці стандартных канструкцый (у мэтах забеспячэння, на ас-
нове вышэйпададзенага, адзначаны наступныя недахопы, за-
слухаўшы і абмеркаваўшы).
12. Лексічную аснову афіцыйна-справавой мовы, як і іншых сты-
ляў, складаюць нейтральныя агульнаўжывальныя лексічныя сродкі.
Марфалагічны ўзровень
1. Шырокае ўжыванне інфінітываў (упаўнаважыць, забяспе-
чыць, зацвердзіць, прыняць). Даволі часта пры інфінітывах ужы-
ваюцца словы неабходна, абавязаны, мае права і пад. Фінанса-
ванне названага мерапрыемства неабходна здзейсніць за кошт
сродкаў...
2. Насычанасць сказаў аддзеяслоўнымі назоўнікамі на -нне-,-ццё,
з прэфіксам -не-, -ня-: выкананне, павелічэнне, развіццё, неда-
гляд, нявыплата, недапрацоўка і інш.
3. Частае выкарыстанне дзеясловаў цяперашняга часу ў зна-
чэнні сталага дзеяння, якое неабходна выконваць (Суб’екты
прадпрымальніцкай дзейнасці, якія ўчынілі эканамічныя права-
парушэнні, нясуць (=павінны несці) адказнасць на падставе
актаў заканадаўства).
4. Шырокае ўжыванне назоўнікаў са зборным значэннем: ды-
рэкцыя, адміністрацыя, кіраўніцтва, калегія, камісія і пад.
5. Пашыранае функцыянаванне колькасна-іменных спалучэн-
няў: шэсць супрацоўнікаў, 10 кліентаў.