120
2. Афіцыйна-справавы стыль і яго функцыянальна-ка-
мунікатыўныя характарыстыкі
Мова дзяржаўных актаў, пастаноў, законаў, статутаў,
міжнародных пагадненняў, дакументацыя ўстаноў, аргані-
зацый, а таксама асабістых заяў, дакладных, даверанасцей
і г.д. мае агульныя рысы, якія абумоўлены функцыянаваннем
у адміністрацыйна-прававой дзейнасці. Тэксты, рэалізаваныя
ў сферы гэтай камунікатыўнай дзейнасці, адносяцца да афі-
цыйна-справавога стылю [7]. Моўныя асаблівасці гэтага сты-
лю знаходзяцца ў прамой залежнасці ад жанру і зместу дзелавога
дакумента, абумоўлены яго задачамі і патрабаваннямі – выразіць
волю заканадаўца, прадпісаць паводзіны, давесці што-небудзь да
ведама каго-небудзь.
У складзе афіцыйна-справавога стылю даследчыкі выдзяля-
юць наступныя падстылі: 1) уласна заканадаўчы (закон, указ, гра-
мадзянскія і крымінальныя акты, статуты); 2) дыпламатычны (нота,
мемарандум, камюніке, пагадненне, канвенцыя); 3) адміністрацый-
на-канцылярскі (акт, распараджэнне, загад, дзелавыя паперы, зая-
ва, характарыстыка, аўтабіяграфія, даверанасць, распіска).
У навуковай літаратуры прынята падраздзяляць жанры дзела-
вой мовы на вусныя і пісьмовыя. Афіцыйна-справавы стыль рэалі-
зуецца пераважна ў пісьмовай форме. Гэта віды дакументацыі, не
зарыентаваныя на вусную форму выкладу, напрыклад, указ, загад,
пастанова, інструкцыя, справавыя пісьмы, кодэксы і г.д. Для вуснай
формы справавых зносін характэрны такія жанры справавой мовы,
як дзелавая размова: кадравая, праблемная, арганізацыйная, твор-
чая, прыём наведвальнікаў і іншыя яе разнавіднасці (перагаворы,
прэзентацыі, справавая тэлефонная размова, прэсканферэнцыя, сход
акцыянераў і г.д.). Спецыфічным жанрам вусных справавых зносін
можна лічыць справавую спрэчку, дыскусію, палеміку, дэбаты,
інструктаж, выступленне на судовым працэсе і г.д. Некаторыя з іх
хоць і абапіраюцца на раней падрыхтаваны (часткова ці поўнасцю)
пісьмовы тэкст, аднак маюць прыкметныя адрозненні: аўтары
імкнуцца пазбягаць спецыфічных кніжных зваротаў афіцыйна-спра-
вавога стылю і выкарыстоўваюць элементы жывога размоўнага
стылю, таму што сухая канцылярская мова цяжкая для вуснага
ўспрыняцця (У.В. Анічэнка).
Для афіцыйна-справавога стылю характэрны дзве функцыі:
інфармацыйная (паведамленне) і пабуджальная (уздзеянне). Так,
даведка заключае ў сабе інфармацыю, загад – наказ (што трэба
зрабіць), а пратакол – адначасова і інфармацыю (Слухалі...), і загад