121
(Пастанавілі). Паспяховасць выканання гэтых функцый залежыць
ад наступных якасцей:
1) доказнасць праяўляецца перш за ўсё ў наяўнасці даклад-
ных, бясспрэчных фактаў, лічбавых паказчыкаў, у выкарыстанні стан-
дартных фармулёвак, пазбаўленых двухсэнсоўнасці, паралельных
сінтаксічных канструкцый, якія аблягчаюць успрыняцце тэксту;
2) аб’ектыўнасць і нейтральнасць выкладу фактаў (паколькі
звязаны з прававымі нормамі жыцця грамадства);
3) інфармацыйнасць і ў той жа час кароткасць, якія падма-
цоўваюцца наяўнасцю дадатковых неабходных звестак, што ідуць,
напрыклад, як дадатак да афіцыйнага пісьма;
4) лагічнасць, яснасць, адсутнасць двухсэнсоўнасці, перака-
наўчасць, эканомія моўных сродкаў;
5) адсутнасць эмоцый, наяўнасць своеасаблівага этыке-
ту, які мае надзвычай важнае значэнне для афіцыйнай карэспан-
дэнцыі, якая з’яўляецца асноўным сродкам сувязі прадпрыемства,
установы і г.д. з навакольным светам. Напрыклад, клічнік пасля
звароту падкрэслівае значнасць і афіцыйнасць пісьма: Паважаныя
калегі! Выкарыстанне пабочных канструкцый са значэннем эмо-
цый пазбаўляе выклад катэгарычнасці. Параўн.: Мы вымушаны
Вам адказаць. – На жаль, мы вымушаны Вам адказаць.
У адпаведнасці з этыкетам замест займенніка я выкарыстоў-
ваюцца пасіўныя канструкцыі: Я выканаў – мною выканана. Рэдка
ўжываецца займеннік ён. Параўн.: Да нас прыехаў прафесар Іва-
ноў. Прафесар зараз прачытае нам лекцыю.... Займеннік вы заў-
сёды выкарыстоўваецца са значэннем пашаны, павышанай увагі: Як
Вам ужо вядома, мы вельмі зацікаўлены ў Вашай прадукцыі;
6) стандартнае размяшчэнне матэрыялу, нярэдкая аба-
вязковасць формы. Адметнай рысай стылю з'яўляецца высокая
ступень стандартызацыі, якая закранае як форму дакумента, так і
моўныя сродкі. У афіцыйна-справавым стылі шырока выкарыстоў-
ваюцца так званыя канцылярскія штампы. Штамп – моўны зва-
рот, які шматразова паўтараецца, шаблонны, трафарэтны, зацяга-
ны выраз з цьмянай экспрэсіўнасцю: дагаворныя бакі, узяць на
кантроль і г.д. [14].
Такім чынам, захаванне пералічаных якасцей – адзін з важ-
нейшых элементаў правільнага стварэння афіцыйнага дакумента.
3. Паняцце «дакумент». Групы дакументаў
Афіцыйна-справавы стыль рэалізуецца ў розных дакументах.
Дакументамі (ад лац. documentum – доказ, сведчанне) называюц-