157
чаркаваць, шалахцець, засмуголены, якія першапачаткова былі
дыялектнымі. Такія выдатныя знаўцы слова, як Я. Купала, Я. Ко-
лас, К. Чорны, І. Мележ, К. Крапіва, М. Лынькоў і інш. давалі ўзо-
ры правільнага выкарыстання гэтай невычэрпнай моўнай крыніцы.
На жаль, некаторыя пісьменнікі, кіруючыся прынцыпам «так гаво-
раць», без усякіх падстаў і адчування меры «абцяжарваюць» аў-
тарскую мову твораў дыялектнымі словамі ці фразеалагізмамі, ад
чаго часам добрыя мастацкія рэчы становяцца цьмянымі, трацяць
сваю эстэтычную прывабнасць, як гэта адчуваецца ў рамане
В. Адамчыка «Чужая бацькаўшчына»;
б) запазычанні. Запазычанне слоў з іншых моў – з’ява нату-
ральная і неабходная. Запазычаная лексіка была магутнай крыні-
цай узбагачэння беларускай мовы ў перыяд яе фарміравання. І ця-
пер адбываецца бесперапынны працэс пранікнення іншамоўнай
лексікі ў нашу нацыянальную мову і, наадварот, беларуская лексіка
сваёй істотнай часткай становіцца здабыткам, напрыклад, польскай
мовы. Але запазычанне павінна ўкладвацца ў пэўныя рамкі і межы.
Увядзенне ў літаратурную мову запазычанняў пры наяўнасці ўжо
гатовага слова – гэта недаравальная абыякавасць да роднай мовы,
яе несвядомае ці свядомае збядненне і прыніжэнне. Так, напрык-
лад, цяжка разабрацца, пра што гаворыць маладая паэтэса ў такіх
радках: Нудлівы шэраг думак хворых. І сэнс яго – пракляты
сфінкс, Не разгаданы ім дагэтуль, Нязменная ідэя фікс Ідэалі-
стаў і паэтаў (В. Хамчук). Ці могуць гэтыя радкі пра што-не-
будзь сказаць радавому чытачу. Не. Тут – звычайнае любаванне
запазычанымі моўнымі сродкамі;
в) канцылярызмы і штампы. Адзначаныя моўныя адзінкі
ўжываюцца ў афіцыйна-дзелавым стылі пры афармленні папер і да-
кументаў. У гэтым выпадку яны з’яўляюцца неабходнымі, абавяз-
ковымі. Але нават у дзелавых паперах яны засмечваюць мову, калі
выкарыстоўваюцца празмерна часта. У нашай свядомасці замаца-
валіся такія трафарэтныя канструкцыі, як з выпадку.., з боку.., у
інтарэсах.., прыняць да ведама.., па лініі.., уяўляе сабой.., мець
дачыненне і інш. Гэта раней падрыхтаваныя формулы, пазбавіцца
ад якіх даволі цяжка. Не патрабуючы асаблівых намаганняў думкі,
яны як бы аўтаматычна ўрываюцца ў наша маўленне. Шкоднасць
канцылярызмаў і штампаў не столькі ў тым, што яны робяць маў-
ленне бязвобразным, сухім, але і ў тым, што яны, як правіла, «мас-
кіруюць банальныя думкі»;
г) словы-паразіты. Назойлівыя, надакучлівыя словы, якія ча-
ста паўтараюцца ў маўленні, выклікаюць непрыемныя асацыяцыі і