172
стаў. Гэты факт тлумачыўся ягонымі пошукамі боскага вытоку
права ў прыродзе самога чалавека.
У адрозненне ад сярэдневяковых тэолагаў, якія пры дапамо-
зе натуральнага права імкнуліся ўсталяваць справядлівасць і непа-
хіснасць існуючых феадальных парадкаў, а падначаленне, прымус і
эксплуатацыю аб’яўлялі адпаведнымі прыродзе чалавека, – Ска-
рына лічыў, што прыродзе чалавека адпавядаюць такія якасці, як
узаемная любоў і згода. «А тако прежде всех законов... закон при-
рожоны... весь во едином словеси скончевается: «Возлюбили ближ-
него своего, яко сам себе». Жаданне пабудаваць сапраўды нату-
ральна-прававую тэорыю на маральных прынцыпах ранняга хрыс-
ціянства ўказвала на знаёмства Скарыны з ідэямі і каштоўнасцямі,
характэрнымі для пачынаючай у Еўропе Рэфармацыі.
Ф. Скарына з’яўляецца, па сутнасці, першым асветнікам Бе-
ларусі, які паставіў і разгледзеў праблему суадносін права і закону.
Пры гэтым пад паняццем права ў яго выступала сістэма ранне-
хрысціянскіх маральных норм, якія ствараюць яго ідэал – «приро-
жоное права». На аснове гэтых норм, на думку Скарыны, павінна
будавацца сістэма норм «писаного права», гэта значыць, існуючае
заканадаўства. Пры гэтым «прирожоное права» выступала асноў-
ным, зыходным у дачыненні да «писаного права». «А на том («при-
рожоным» праве. – С.), – пісаў ён, – яко уднении, вси законы писа-
ным заложены суть».
Значным крокам наперад быў зварот Ф. Скарыны да ідэй на-
роднага суверэнітэту, асабліва ў галіне праватворчасці, не адмаў-
ляючы пры гэтым ролю правадыроў, старэйшын, манархаў. Ф. Ска-
рына разумеў працэс праватворчасці як узаемадзеянне, супрацоў-
ніцтва народа і ўлады, так як сцвярджаў, што існуючае заканадаў-
ства ўзнікла шляхам «еже каждый народ своими старейшинами
ухвалили суть подле, яко же ся им наилепей видело быти». Мэты
гэтай дзейнасці закладзены яшчэ ў вядомым са старажытных ча-
соў прынцыпе агульнай карысці. Таму заканатворчасць будзе пас-
пяховай і карыснай толькі ў той дзяржаве, дзе заканатворцы кіру-
юцца «соединением ласки и згодаю». Абапіраючыся на своеасаб-
лівы прагматызм (а не на рэлігійныя абстракцыі), Ф. Скарына пашы-
рае свае патрабаванні да закону, каб той абавязкова быў «почти-
вый, справедливый, можный, потребный, пожиточный, подлуг при-
рожения, подлуг обычаев земли, часу и месту пригожий, явный, не
имея в себе закритости, не к пожитку единого человека, но к поспо-
литому доброму написаный». У гэтых словах заключаецца яшчэ
адна скарынінская палітыка-прававая ідэя – ідэя прыярытэту мяс-