147
акаляючы свет, захоўвае свае традыцыі, перадае нашчадкам уменні і
вопыт. І менавіта па тым, як людзі валодаюць мовай, як адносяцца да
яе, можна меркаваць аб іх культурным узроўні, інтэлекце, унутраным
свеце. Саламон Рысінскі адзначаў: «На мой погляд, ніякая рыса так не
выдзяляе чалавека, як вялікае і цудоўнае ўменне перадаваць звязным
маўленнем успрыняцце розумам і рабіць набыткам слухачоў думкі,
выражаныя ўзвышанымі словамі, злучанымі заканамерна, гарманічна
ўключанымі ў правілы размера. Такі прыём адлюстроўвае прыроджа-
ную ўласцівасць навакольнага свету. Наколькі, такім чынам, горача
люблю тых, хто шануе і паважае годнасць гэтага даравання, настолькі,
наадварот, тых, хто альбо не разумее, альбо пагарджае такім цудоў-
ным праяўленнем мастацтва, я адхіляю і ўпэўнены, што яны наўрад ці
варты называцца людзьмі» [1].
Культура маўлення прадугледжвае ўсебаковае, поўнае ведан-
не рэальнай сістэмы мовы ў яе гістарычным развіцці, валоданне
формамі і стылямі сучаснай літаратурнай мовы ў адпаведнасці з
мэтамі і задачамі зносін. Сучасны падыход да праблем маўленчай
культуры ўлічвае шырокі спектр пытанняў, звязаных з функцыяна-
ваннем і эвалюцыяй беларускай мовы і яе норм у структуры мовы
нацыі, узрастаннем сацыяльнай і літаратурна-эстэтычнай ролі мовы
ў сённяшнім жыцці народа. Практычныя і тэарэтычныя задачы маў-
ленчай культуры носьбітаў беларускай мовы сталі зараз актуаль-
нымі задачамі развіцця лінгвістычнай навукі.
Тэрмін «культура маўлення» мае два значэнні: 1) сістэма камуні-
катыўных якасцей маўлення (правільнасць, дакладнасць, лагічнасць,
выразнасць, багацце і разнастайнасць, дарэчнасць, чыстата і лаканіч-
насць); 2) вучэнне пра сістэму камунікатыўных якасцей маўлення [3].
Працэсы перадачы інфармацыі сродкамі мовы носяць назву
«камунікацыя». Задача камунікацыі заключаецца ў тым, каб у свя-
домасці слухача (чытача) узнікла такая ж інфармацыя, якую пера-
дае той, хто гаворыць (піша). Практычна выходзіць так, што паміж
інфармацыяй перададзенай (выражанай) і інфармацыяй, якая ўзнікла
ў свядомасці слухача ці чытача, усталёўваецца большае ці меншае
падабенства. І чым яно большае, тым лепш ажыццяўляюцца каму-
нікатыўныя задачы, тым большыя дасягненні нават пры элемен-
тарным камунікатыўным акце: аўтар (адрасант) – тэкст – адра-
сат. Пры адсутнасці любога з названых кампанентаў элементарна-
га акта камунікацыі не адбудзецца. У паляпшэнні камунікатыўнай
якасці маўлення актыўную ролю выконваюць камунікатыўныя
якасці маўлення – правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, дарэч-
насць, багацце, выразнасць [1].