інш.) беларускіх губерняў – гэта вырошчванне і перапрацоўка
цукровых буракоў. Гродзеншчына – гэта рэгіён танкаруннай
авечкагадоўлі, у 40-х гг. XIXст. там налічвалася 600 тыс. авечак. На
мяса-малочнай жывёлагадоўлі ў 40-50-я гг. спецыялізаваліся
адзінкавыя памешчыцкія гаспадаркі, што мелі вінакурныя заводы.
Такім чынам, у памешчыкаў Беларусі было імкненне ўзнімаць
прадукцыйнасць сваіх гаспадарак, вырабляць больш таварнай
прадукцыі.
Сялянская саслоўе было неаднародным. Каля 70% беларускіх
сялян мелі сваю гаспадарку і карысталіся зямельным надзелам з
умовай выканання павіннасцяў. Каля 30% – гэта дваровыя сяляне,
якія не вялі сваёй гаспадаркі, працавалі на памешчыцкім двары і
знаходзіліся на натуральным утрыманні. У Віленскай, Гродзенскай і
Мінскай губернях пераважала сялянскае падворнае землекарыстанне,
а ў Віцебскай і Магілёўскай – абшчыннае.
Прылады працы ў сялян былі самыя простыя, тыя ж, што і ў
папярэдні перыяд. Толькі ў адзінкавых заможных сялянскіх
гаспадарках былі веялкі, малацілкі і іншыя машыны. Агратэхніка, як і
раней, – рэгулярнае трохполле. У заможных гаспадарках пачалі сеяць
кармавыя травы, асушваць балоты, набываць лепшае насенне для
пасеву, ужываць на ўгнаенне глей і торф.
Культуры выкарыстоўвалі ў асноўным тыя ж, але з’явілася
бульба (у сярэдзіне стагоддзя займала каля 4% плошчы). Увядзенне ў
севазварот бульбы садзейнічала пераходу ад трох - да чатырохполля.
Ураджайнасць культур заставалася невялікай, збожжавых у сярэднім
сам-3, бульбы – сам-6. На сялянскую гаспадарку прыходзілася два
валы або адзін конь, 1-4 авечак і свіней, кароў, так сама і птушка.
Памер зямельных надзелаў быў неаднолькавы, у сярэднім каля 10-12
дзесяцін. Складаўся ён з дзвюх аднолькавых частак – цяглай і
прыёмнай доляў. За цяглую сяляне адбывалі паншчыну, за
прыёмную плацілі аброк.
Са старажытных часоў захаваліся зямельныя сервітуты, яны
давалі сялянам права карыстацца сенажаццямі, ляснымі ўгоддзямі,