Рускія арміі (1-я і 2-я) пачалі адыход з мэтай злучэння. 16 (28)
чэрвеня французы занялі Вільну, 26 чэрвеня (8 ліпеня) – Мінск.
Беларусь робіцца арэнай жорсткіх крывапралітных сражэнняў.
27-28 чэрвеня (9-10 ліпеня) адбылася бітва пад Мірам, 11 (23) ліпеня
– каля вескі Салтанаўка. 15 (27) ліпеня пад Кобрынам французы былі
вымушаны капітуліраваць, што была адзначана як першая перамога
расійскай арміі над французамі. 18-20 ліпеня (30 ліпеня-1 жніўня)
адбыліся Клясціцкія баі пад Полацкам, у якіх загінуў генерал
Кульнеў. Да пачатку жніўня пераважная частка Беларусі была
акупіравана напалеонаўскім войскам, акрамя поўдня і Бабруйскай
цытадэлі, абаронцы якой вытрымалі ўсе прыступы праціўніка. 16 (28)
ліпеня ў Віцебску Напалеон прапанаваў Аляксандру I пачаць мірныя
перагаворы, але адказу не атрымаў.
Насельніцтва Беларусі да прышэльцаў аднеслася неадназначна.
Гарацкое насельніцтва (польскае і спаланізаванае) з надзвычайнай
помпай наладжвала ўрачыстыя цырымоніі сустрэч. Спачатку ў
«Вялікай арміі» бачылі вызваліцелей і збавіцелей ад рускай акупацыі.
У той жа час у мясцовасцях, дзе адбываліся непасрэдныя баявыя
дзеянні, насельніцтва імкнулася схавацца, кідала свае дамы, уцякала ў
лес. Даволі хутка беларускае насельніцтва пераканалася, што сярод
напалеонаўскага войска шмат рабаўнікоў. Сваю ролю адыгравала і
антынапалеонаўская прапаганда, якую напярэданні вайны вялі
расійскія ўлады і праваслаўная царква.
Для кіраўніцтва акупіраванымі тэрыторыямі Напалеонам 1(13)
ліпеня ў Вільні быў створаны ўрад – Камісія часовага праўлення
ВкЛ, паўнамоцтвы якой распаўсюджваліся на Віленскую.
Гродзенскую і Мінскую губерні і Беластоцкую акругу. У склад
Камісіі ўвайшлі сем чалавек: С.Солтан, К.Прозар, Ю.Серакоўскі,
А.Сапега, Ф.Ельскі, А.Патоцкі, Я.Снядзецкі – прадстаўнікі
мясцовых буйных землеўласнікаў. У кампетэнцыю Камісіі
ўваходзіла: спагнанне падаткаў, размеркаванне бюджэтных сум,
арганізацыя ўзброенных сіл і жандармерыі, стварэнне сістэмы
адукацыі і судовых устаноў. На французскі ўзор былі арганізаваны