Першыя прадпрыемствы адчынялі буйныя феадалы, якія мелі
магчымасці для арганізацыі мануфактур у сваіх маёнтках і танную
рабочую сілу – прыгонных сялян (такія прадпрыемствы зваліся
вотчыннымі мануфактурамі). Акрамя магнатаў, актыўны ўдзел у
развіцці мануфактурнай вытворчасці прымаў кароль Рэчы Паспалітай
Станіслаў Аўгуст. Па яго загаду галоўны ўпраўляючы эканоміямі,
якія належалі каралю ў Беларусі і Літве Антонію Тызенгаузу, у
60-70-я гг. XVIIIст. заснаваў больш за 20 буйных прамысловых
прадпрыемстваў, у тым ліку больш за 15 мануфактур у Гродне, а ў
Брэсцкай эканоміі - металургічны завод у Рудні і суконную фабрыку
ў Брэсце. У канцы XVIIIст. на Беларусі дзейнічалі звыш 50
прадпрыемстваў мануфактурнага тыпу.
Гандаль. Ажывіліся гандлёвыя аперацыі як на ўнутранным
рынку так і са знешнімі рынкамі толькі ў другой палове XVIIIст.
Гэтаму садзейнічала ўзнаўленне сельскай гаспадаркі; уздым рамеснай
вытворчасці і развіццё мануфактуры; пашырэнне таварна-грашовых
адносін; паляпшэнне сродкаў зносін.
У развіцці ўнутранага гандлю асноўная роля належыла
кірмашам. Найбольш буйнымі былі кірмашы ў Мінску, Шклове,
Бешанковічах і Зэльве. Рэгулярны гандаль праз крамы ажыццяўляўся
пры буйных мануфактурах у Гродне, Кобрыне, Паставах і іншых
гарадах.
Знешні гандаль – гэта вываз традыцыйных тавараў: збожжа,
воску, мёду, шчаціння, скары. Пашырыўся вываз льну, пянькі,
канаплянага і льнянога семя, зерня, лясных матэрыялаў, паташу,
смалы, дзёгця, рагожы. Асноўнымі пунктамі вывазу былі балтыйскія
порты Гданьск, Крулявец, Рыга. Паралельна пашыраліся гандлёвыя
сувязі з Расіяй і Ўкраінай.
Такім чынам, у другой палове XVIIIст. Беларусь зрабіла значны
крок наперад у сваім эканамічным развіцці. Завяршылася аднаўленне
рашаючай галіны эканомікі – сельскай гаспадаркі. Наглядаюцца
далейшы рост рамяства і паступовае перарастанне яго ў дробную
таварную вытворчасць. Больш шырокае развіццё набывае працэс
стварэння прамысловых прадпрыемстваў мануфактурнага тыпу, якія
ў большай ступені былі звязаны з рынкам. Актывізуецца гандаль,