20тыс. казакаў Залатарэнкі павінны былі займаць беларускія гарады.
Гэтай ардзе супрацьстаяла войска ВкЛ – 20 тыс наёмнікаў і 10тыс.
апалчэнцаў, так званае паспалітае рушэнне.
Ваенныя дзеянні пачаліся ў маі 1654г. Рускія арміі хутка
захапілі Падзвінне – частка гарадоў адчыняла брамы, частка
супраціўлялася. Гарады, якія прыходзілася браць штурмам,
вынішчаліся (Мсціслаў), і наадварот, мяккія адносіны спачатку былі
да гарадоў і дваран, што не ўдзельнічалі ў ваенных дзеяннях. У гэты
час шляхта паказала сваю карыслівасць – яно прысягала рускаму цару
і нават складала асобныя атрады ў складзе рускай арміі (так званая
прысяжная шляхта). Але каталіцкае і ўніяцкае духавенства
вынішчалася, не жалавалі яўрэяў. Пасля працяглых асад капітулявалі
Магілёў (26 жніўня), Смаленск (23 верасня) і Віцебск (18 лістапада).
Здача Смаленска па меркаванню шляхты адбылася ў выніку здрады
ваяводы Абуховіча (аб гэтым распавядаецца ў “Лісце да Абуховіча”),
але што мог зрабіць ваявода без войска і прыпасаў у дрэнна
ўмацаванай крэпасці, на ўтрыманне якой агульны сейм Рэчы
Паспалітай не выдзяляў грошы? Тым часам рускія арміі прадвігаліся
ўглыб княства, войска канцлера ВкЛ Я.Радзівіла і гетмана
В.Гансеўскага не магло стрымаць іх націск і даць генеральны бой, бо
значныя страты былі б нават у выніку перамогі над адной з рускіх
армій, а заставаліся яшчэ дзве і адкрыты прастор для іх дзеянняў. На
поўдні Беларусі казакі Залатарэнкі занялі Гомель, Рэчыцу, Чачэрск і
прасоўваліся ў напрамку Магілёва.
У гэты час з дазволу рускага цара магілёўскі шляхціц
Канстанцін Паклонскі, які прысягнуў на вернасць Маскве, пачынае
збіраць беларускі полк. Гэты полк (6 тыс. чалавек) удзельнічаў у
штурме Магілёва, але дзякуючы Паклонскаму з горадам абышліся
міласціва, нават захавалі самакіраванне. Абапіраючыся на Магілёў,
Паклонскі ўмацоўвае свой полк, і тут ён сутыкаецца з інтарэсамі
казакаў у Падняпроўі. Да таго ж і маскоўскія ўлады беспардоннымі
паводзінамі і насіллем над жыхарамі адбіваюць у беларускага
палкоўніка жаданне служыць акупантам. Паклонскі ўваходзіць у