металаапрацоўке, Магілеў – на скарняжным рамястве, Гродна – на
мылаварэнні іг.д. Гандлёвыя адносіны паміж рэгіёнамі стымулявалі
будаўніцтва дарог-гасцінцаў. Хутка раслі абароты купцоў-госцяў,
што гандлявалі з замежнымі краінамі. Пасля правядзення аграрнай
рэформы ў ВкЛ значна вырасла колькасць сельскагаспадарчай
прадукцыі, якая ішла на продаж за мяжу. На экспарт ішло жыта, лён,
льняное семя, пянька сала, воск, лес, скуры, смала, дзегаць, хмель,
попел. З-за мяжы прывозілі жалеза, медзь, волава, свінец, вырабы з
металу, зброю, сукно, перац, віна, соль. Значна пашырыўся
пасрэдніцкі гандаль расійскімі таварамі – воскам і асабліва футрам
каштоўных жывел. У знешнім гандле пераважалі купцы-госці з
Полацка і Магілёва. У мясцовым гандле купцы спецыялізаваліся на
продажы асобных відаў тавару. Мелкім гандлем займаліся
карабейнікі-шоты.
Антыфеадальная барацьба. Рост эксплуатацыі сялянства на
працягу першай паловы XVIст. прывяло да росту антыфеадальных
выступленняў і супраціўленню сялян правядзенню аграрнай
рэформы. Формамі супраціўленняў сялян былі скаргі на феадалаў і
княжацкіх чыноўнікаў, адмова выконваць павіннасці, уцёкі ад
феадала ці з дзяржаўнага маёнтка, нярэдка і разбой. Выступленні
жорстка караліся – ад штрафавання да пакарання смерцю.
Вялікія памеры набыло антыфеадальнае казацка-сялянскае
выступленне пад кіраўніцтвам Севярына Налівайкі. У 1595г.
Налівайка ўзняў паўстанне казакаў і сялян у Правабярэжнай Украіне.
Хутка ён перайшоў на тэрыторыю Беларусі, дзе да яго далучыліся
мясцовыя сяляне, мяшчане і дробная шляхта. Паўстанцы ўзялі
Петрыкаў, Слуцк (6 лістапада), Магілёў (13 снежня). Пасля Буйніцкай
бітвы каля Магілёва супраць значна большых урадавых войскаў, якія
вымушаны былі адыйсці, узялі Давыд-Гарадок, Тураў, Пінск. Вясной
1596г. Налівайка быў разбіты на Ўкраіне войскам гетмана
С.Жалкеўскага і пакараны смерцю ў Варшаве. Паўстанне паказала
ступень незадаволенасці, што склалася ў грамадстве на той час.
Акрамя сацыяльнай напружанасці існавала і рэлігійная – было