прадукцыя карысталася вялікім попытам (кафляныя печы). Там
беларускія майстры Ігнат Максімаў з Копысі, Сцяпан Іваноў з
Мсціслава адраджаюць традыцыю дэкарыроўкі фасадаў цэркваў
пліткамі (Барысаглебская царква ў Гродна на Каложы, XIIст.). Кафля
выкарыстоўвалася і ва ўнутраным аздабленні храмаў.
У інтэр’ерах магнацкіх і шляхецкіх палацаў канца XVIIIст.
асаблівая ўвага ўдзяляецца шпалерам, дыванам, мэблі, люстэркам,
люстрам. На фаянсавых мануфактурах у Свержані (з 1738г.),
Целяханах (з 1778г.) ствараліся фігуркі шляхціцаў, кафля, садовыя
вазы, падсвечнікі – прадукцыя ішла на ўпрыгожванне палацаў. Вялікі
попыт на вырабы са шкла прывёў да з’яўлення шкляных мануфактур
у Налібоках (1717г.), Урэччы (1732г.), Мышы 1736г.), Ільі (1767г.),
Гродна (1770г.) і іншых месцах. Найбольш вялікімі былі першыя
дзве. Асартымент гэтых мануфактур дасягаў 100 назваў, у Ўрэччы
ўпершыню ў Рэчы Паспалітай пачалі рабіць люстэркі вельмі добрай
якасці. Наогул, адметная рыса гэтых радзівілавых мануфактур –
высокі ўзровень гравіроўкі і шліфоўкі.
Важная роля ў быце, касцюме феадалаў, афармленні інтэр’ераў
належыла вырабам ткацтва, вышыўцы, карункам, шпалерам і
дыванам. Каштоўны матэрыял па арнаментыцы тканін, карункаў,
вышавак, цясьмы, стужак даюць творы жывапісу і скульптуры
XVII-XVIII стст.
У XVIIст. пачынаецца вытворчасць бязворсавых дываноў
(кілімаў) у Мядзелі, Мінску, Слуцку, Магілёве, Шклове, Полацку і
ворсавых дываноў у Слуцку. У наступным, XVIIIст. была наладжана
вытворчасць разнастайных відаў шаўковых, залотных тканін
(адамашак, атлас, паўатлас, аксаміт і інш.), шаўковых і залотных
карункаў (край, аграмант, прошва), набіванкі. У вышыўцы пачалі
выкарыстоўваць новыя матэрыялы і тэхнічныя прыёмы – шклярусы,
перламутр, бліскаўкі. Вышыўка выконваецца біццю і каніцеллю.
Найбольш магутным цэнтрам ткацтва на Беларусі быў Слуцк,
менавіта там і была ў 1730-1750-я гг. адкрыта (перанесена з Нясвіжа)
так званая “персіярня” – мануфактура па вырабу паясоў. Запрошаны