апалячанай шляхты Літвы і Беларусі. Ажыццяўленне праектаў
зацягвалася, а вайна з Напалеонам наогул іх перакрэсліла.
Паўстанне 1830-1831гг. поўнасцю пахавала ідэю аўтаноміі.
Урад імператара Мікалая І распрацаваў праграму зліцця беларускіх
зямель з імперыяй. Яна супадала з уніфікацыяй агульнарасійскага
заканадаўства і кадыфікацыяй законаў Расійскай імперыі. 1 студзеня
1831г. расійскае заканадаўства было ўведзена ў Магілёўскай і
Віцебскай губернях, а 25 чэрвеня 1840г. – у Мінскай, Віленскай,
Гродзенскай губерняў і Беластоцкай вобласці, дзейнасць Статута
1588г. была адменена. У 1840-1842гг. урадам былі праведзены
шэраг мерапрыемстваў па ўпарадкаванню мясцовага справаводства.
Замест агульнага наймення Беларускіх і Літоўскіх губерняў
выкарыстоўваць іх асобныя назвы: Віцебская, Магілёўская, Віленская
і Гродзенская. Мінская губерня афіцыяльна не адносілася ні да
Беларускіх, ні да Літоўскіх. Назвы «Украіна» і «Літва» замяняліся на
Паўднёва-Заходні і Паўночна-Заходні край. Назва «Беларусія» і
«беларускі» край, як і «Маларасія», «маларасійскі» і «Вялікарасія»,
«вялікароскі» афіцыйна не выключаліся з дзяржаўнага i афiцыйнага
ўжытку, паколькi мелi агульны корань “рос”, якi сведчыў аб адзiнстве
паходжання «трох плямён русскага народа».
Канфесіянальная палітыка. Асноўным зместам
канфесіянальнай палітыкі на тэрыторыі Беларусі было аднаўленне
страчаных пазіцый праваслаўя. Аднак формы і метады дасягнення
галоўнай мэты пры Аляксандры І і Мікалаі І былі неаднолькавымі.
Праваслаўная царква знаходзілася ў цяжкім матэрыяльным і
маральным стане, яе веруючымі былі прыгонныя сяляне, бедная
шляхта і мяшчане. Каталіцкае дваранства не клапацілася пра
ўладкаванне праваслаўных прыходаў. Пачасціліся выпадкі пераводу
праваслаўных і ўніяцкіх сялян у каталіцызм, уз’яднанне ўніятаў з
праваслаўем спынілася. Шырокай свабодай карысталася каталіцтва і
нават пратэстантызм. 3 дазволу імператара па ўсёй Беларусі
зацвярджаліся езуіцкія місіі. Толькі пасля вайны 1812г., у ходзе якой
выявілася супрацоўніцтва каталіцкага духавенства з напалеонаўскай