вынішчаны. Загінула каля 3 тыс. жыхароў. Радзівіл пачаў займаць
паўднёвыя гарады і адразаць паўстанцаў і казакаў ад Украіны. Былі
захоплены Тураў, Мазыр, Бабруйск. У Мазыры паўстанцы на чале з
рамеснікам Іванам Сталяром і майстрам Седляром злучыліся з
загонам атамана Міхненкі і запёрліся ў горадзе, адхіліўшы прапанову
аб капітуляцыі. Штурм пачаўся 19 студзеня 1649г., некалькі атак
паўстанцы адбілі, але, схаваўшыся ў вазы з дравамі, атрады Радзівіла
ўварваліся ў горад, разрабавалі яго, частку спалілі. У Бабруйску
паўстанцы разам з казакамі атамана Паддубскага разбілі ўрадавы
атрад пана Паца, тады горад у пачатку студзеня асадзіў атрад пана
У.Валовіча. Чатыры тыдні асады не прынеслі поспеха Валовічу і на
помач рушыў гетман Я.Радзівіл, тым не менш, сілаў на штурм не
хапала. Радзівіл тайна пераманіў на свой бок заможных мяшчан і
духавенства, і тыя ноччу 22 лютага адчынілі браму. Войска ўчыніла
крывавую расправу, не пашчасціла і здраднікам. Кіраўнікі паўстання
былі закатаваны страшнай смерцю. Так гетман Радзівіл выбіў казакаў
з беларускіх гарадоў. Да вясны 1649г. паўстанне пайшло на спад і
Хмяльніцкі накіраваў новыя загоны на Беларусь. На тэрыторыю ВкЛ
запарожцы перапраўляліся па бродах праз Днепр каля Лоева. Таму не
выпадкова туды рушыў гетман ВкЛ Я.Радзівіл. Каля Лоева
сканцэнтравалася вялікая казацкая сіла – атаманы і палкоўнікі
Гаркуша, Падбайла, Міхаіл Крычэўскі (з беларусаў) з колькасцю
казакаў каля 17 тыс. і сялян – 10 тыс. Паўстанцы 22 ліпеня атакавалі
войскі Радзівіла, што збіраліся перайсці брод, але пацярпелі
паражэнне. З гэтага часу дзеянні казакаў і паўстанцаў на Беларусі
прынялі партызанскія формы. На Украіне дзеянні супраць палякаў
так сама перапыніліся, бо ў жніўні 1649г. быў падпісаны Збораўскі
мір. Апошні не задаволіў казакаў, і Хмяльніцкі рыхтаваўся да новай
вайны. Тым часам Ян Казімір паабяцаў амністыю ўдзельнікам
паўстання, якія зложаць зброю, таму паўстанне на Беларусі стала
сціхаць. Януш Радзівіл тым часам рыхтаваў пад Бабруйскам вялікае
войска, якое павінна было з поўначы ўвайсці на Украіну. Калі
ўлічваць антыпольскія настроі гетмана, то ён марыў аб вяртанні