Імпарт складалі наступныя тавары: жалеза, медзь, волава,
свінец, вырабы з металу, зброя, сукно, перац, віна, соль.
У знешнім гандлі шырока ўдзельнічалі феадалы, яны мелі
вызваленне ад мыта.
6. Значна пашырыўся пасрэдніцкі гандаль расійскімі тавара-
мі – воскам, футрам каштоўных жывёл.
У разглядаемы перыяд грошы амаль поўнасцю выцяснілі
натуральны абмен. У пачатку перыяду нярэдка як грошы
выкарыстоўваліся каштоўныя футры ці прадаўгаватыя сярэбраныя
зліткі – грыўны (ізгоі) – масай ад 100 да 200г.
У канцы XIV – пачатку XVст. у ВкЛ устанаўліваецца адзіная
агульнадзяржаўная грашова-вагавая сістэма, складзеная на падставе
полацка-віцебскай сістэмы. Яна мае выгляд: рубель (каля 180 г) = 100
пражскім грошам = 1000 пенязям. Каля 1492г. у Вільні пачаў
працаваць дзяржаўны манетны двор, дзе друкаваліся паўгрошы, а
пазней дынарыі. Да таго грашовая сістэма была заснавана на
замежных грашовых адзінках.
У XIVст. на тэрыторыі Беларусі было больш за 40 гарадоў. У
сярэдзіне XVст. з пералічаных у прывілеі 15 найбольш буйных
гарадоў Вялікага княства Літоўскага сем знаходзіліся на тэрыторыі
Беларусі: Полацк, Віцебск, Слуцк, Мінск, Брэст, Гродна,
Навагародак. Сюды трэба дадаць і Вільню як цэнтр фарміравання
беларускай культуры і народнасці.
У XVст. многія крэпасці, замкі і гаспадарчыя двары таксама
набываюць рысы рамесных і гандлёвых цэнтраў (Койданава, Мір,
Любча, Валожын і інш.) – узнікаюць, так званыя, мястэчкі. Мястэчкі
ўзнікалі і на тэрыторыях ранейшых вёсак (Санькава, Магільнае,
Мікалаеўшчына), на важных сухапутных ці рачных гандлёвых
шляхах (Новы Свержан, Стоўбцы, Ярэмічы). У XVIст. на тэрыторыі
Беларусі ўжо было больш за 20 мястэчак.
У цэлым да сярэдзіны XVIIст. у Вялікім княстве Літоўскім
налічвалася 757 гарадоў і мястэчак, з іх – 467 былі на тэрыторыі
Беларусі. Большасць гарадоў і каля палавіны мястэчак належалі