проса, грэчку, тэхнічныя культуры – лён, каноплі. Прысядзібныя
агароды – неад’емная частка сялянскай, а так сама і мяшчанскай
гаспадаркі. Вырошчвалі рэпу, агуркі, моркву, буракі, цыбулю, часнок,
бабы, гарох, зеляніку.
Жывелагадоўля. З умацаваннем ворнага земляробства
ўзрастала гаспадарчае значэнне хатняй жывёлы. У якасці цяглавай
сілы на захадзе Беларусі больш выкарыстоўвалі валоў, на ўсходзе –
коней. Але акрамя гэтай функцыі, была яшчэ адна вызначальная, што
звязвала менавіта ворнае земляробства з жывелагадоўляй – гэта
ўгнаенне, якое павялічвала ўраджайнасць. Дробная жывёла і птушка
вырошчваліся для харчавання і атрымання сыравіны для хатніх
промыслаў і рамяства: свінні, авечкі, козы, гусі, куры іг.д..
Жывёлагадоўля давала так сама мяса і малочныя прадукты. Значную
ролю ў гаспадарчым жыцці па-ранейшаму адыгрывалі паляванне,
рыбалоўства, бортніцтва.
Не гледзячы на рост вагі рамяства ў гаспадарке краіны,
сялянская гаспадарка па-ранейшаму мела натуральны характар.
Амаль усё неабходнае для жыцця – прылады працы, посуд, тканіна,
адзенне, абутак – выраблялася ў сям’і.
Сялянская гаспадарка. Формы павіннасцяў
Сялянскі двор – “дым” – гэта звычайная сям’я, радзей —
некалькі сем’яў і іх уласнасць: пабудовы, жывёлу, прылады працы,
зямлю, якою “дым” карыстаўся на падставе спадчыннага звычаёвага
права. Дым з’яўляўся адзінкай падаткаабкладання.
Сялянская гаспадарка ў XVIст. – гэта складаны гаспадарчы
комплекс. Ен уключаў жылыя дамы, гаспадарчыя пабудовы – гумны,
клеці, пуні, хлявы; неабходны для працы інвентар – бароны, калесы,
косы, сані, сохі, сякеры іг.д. Зямля кожнай гаспадарке надавалася з
боку феадала, уласніка зямлі, яна перадавалася па спадчыне. Сяляне
не мелі права перадаваць зямлю ў пастаяннае ці часовае ўладанне,
закладваць ці прадаваць яе іншым асобам без дазволу пана.
У сярэднім на дым прыпадала 10,6 га розных угоддзяў.