створаная Альгердам моцная праваслаўная дзяржава не была
патрэбна на Ватыкану, ні Польшы, на крыжакам, ні Маскве, што сама
пратэндавала на ролю збіральніцы ўсходнеславянскіх земляў.
Менавіта гэтыя абставіны вырашылі далейшы лёс дзяржавы.
Асноўныя накірункі развіцця ВкЛ у 70-я гг. XIV – XVHст.
Пасля смерці Альгерда ў ВкЛ пачалася дынастычная барацьба
(1370-1390-я гг.), падстава да яе – вялікім князем стаў сын ад другога
брака – Ягайла (вялікі князь у 1377-1392 гг.), а Андрэя Полацкага –
старэйшага і самага здольнага з братоў – абыйшлі. Галоўнымі
ўдзельнікамі барацьбы былі Ягайла, Андрэй, Кейстут і Вітаўт, а так
сама іншыя Альгердавічы і Гедымінавічы.
Андрэй Полацкі адразу быў выгнаны за межы краіны. Ён да
канца свайго жыцця выступаў супраць Ягайлы. Дзеля гэтага стаў
саюзнікам Дзімітрыя Данскога, маскоўскага князя (раней з ім ваяваў).
Дапамог апошняму атрымаць перамогі над ханам Мамаем у 1378г. на
рацэ Вожы і ў 1380г. на Кулікоўскім полі (рака Дон). Пры гэтым,
палачане адмовіліся прыняць навязанага ім новага князя, першага
паплечніка і брата Ягайлы – Скіргайлу.
Супраць Ягайлы выступіў і Кейстут, бо родны пляменнік
падгаварваў крыжакоў ваяваць уладанні дзядзькі. Кейстут пазбавіў
Ягайлу княскага трона ў 1381г., але зрабіў памылку, пакінуўшы
пляменніка на свабодзе. Апошні сабраў войска і ў наступным 1382г.
захапіў Кейстута разам з сынам Вітаўтам. У Крэўскім замке Кейстута
задушылі, Вітаўт з дапамогай жонкі ўцек да крыжакоў, дзе пачаў
збіраць незадаволеных Ягайлам феадалаў ВкЛ. У гэтых складаных
абставінах Ягайла згадзіўся прыняць Вітаўта ў ВкЛ пры ўмове
вяртання Вітаўту спадчыны Кейстута, а так сама перадачы Гародні і
Бярэсця, Вітаўт прызнаваў Ягайлу вялікім князем.
Перад Ягайлай стаяла два напрамкі развіцця знешняй палітыкі,
галоўнай мэтай была барацьба з крыжакамі. Першы напрамак – саюз
з Масквой, шлюб з дачкой Дзімітрыя Данскога і перадача ўсходніх
зямель ВкЛ Маскоўскаму княству, ці другі напрамак – саюз з