Гетман найвышэйшы кіраваў усімі ўзброенымі сіламі
дзяржавы. У ваенных абставінах і пад час паходаў меў шырокія
паўнамоцтвы – нават мог пакараць падначаленых смерцю без суда.
Меў намеснікаў – гетмана дворнага і гетмана польнага, што
ўзначальвалі частку войска.
Канцлер у ВкЛ кіраваў дзяржаўнай канцылярыей, наглядаў за
дакладнасцю вядзення Метрыкі – дзяржаўнага архіва, храніў
дзяржаўную пячатку ВкЛ і ставіў подпіс пад законамі, без гэтага
законы не мелі моцы. Намеснік канцлера – падканцлер – прымаў
удзел у падрыхтоўке законаў, кіраваў юрыдычнай службай
канцылярыі.
Падскарбі земскі – хавальнік дзяржаўнай казны (скарба).
Заведаваў даходамі і расходамі дзяржавы; захоўваў дзяржаўныя
рэгаліі – скіпетр, меч, сцяг, шапку Гедыміна; распараджаўся
ваеннымі прыпасамі (арсеналам ВкЛ), а з сярэдзіны XVIст. займаўся
кіраваннем дзяржаўнай зямельнай маёмасцю. Яго намеснік –
падскарбі дворны – захоўваў дварцовую казну вялікага князя, яго
асабістыя каштоўнасці і грошы. Дапамагалі падскарбіям шматлікія
служачые – скарбнікі, ключнікі, мытнікі, дзяржаўцы, цівуны.
Гаспадарчыя дваране і ўраднікі выконвалі даручэнні князя і
Рады (праводзілі рэвізіі, выконвалі пастановы дзяржаўных органаў і
судоў). Непасрэдна кіраваў імі маршалак дворны.
На важнейшыя дзяржаўныя пасады прызначаліся прадстаўнікі
знатных родаў ВкЛ вялікім князем са згоды Рады, вельмі часта
пасады займалі прадстаўнікі беларускіх знатных родаў, як
праваслаўных, так і каталіцкіх. Сярод іх – Астрожскія, Пацы,
Хадкевічы, Глінскія, Сапегі, Кішкі, Тышкевічы, Чартарыйскія,
Радзівілы, Іллінічы, Валовічы, Друцкія, Зяновічы і інш.
Органы мясцовага кіравання
Вялікае княства Літоўскае было федэратыўнай дзяржавай,
розныя часткі яе мелі розную ступень падпарадкаванасці цэнтру. Так,
Полацкае, Віцебскае і Мсціслаўскае ваяводствы мелі спецыяльные