Прадугледжвалася ўвядзенне агульнай грашовай сістэмы,
правядзенне агульнай унутраннай і знешней палітыкі, але ў кожнай
дзяржаве захоўваліся свае дзяржаўныя пасады. Разам з тым,
Аляксандр вымушаны быў у Мельніцкім прывілеі 1501Hг. устнавіць
вяршынства сената (польскіх магнатаў) над каралём. Гэтыя абодва
акта былі часовай уступкай польскім магнатам. Першымі былі
незадаволены феадалы княства, і ў 1505г. акт быў адменены сеймам
ВкЛ, другім было незадаволена польскае шляхецтва, і прывілей
адмянілі так сама ў 1505г. на Радамскім сейме. Але Радамская
канстытуцыя 1505Hг., якая атрымала назву “нічога новага” – nihil
novi – не толькі скасавала ў Польшчы Мельніцкі прывілей, але і
значна абмежавала ўладу караля. Фактычна ўлада ў Польшчы была
аддадзена Пасольскай Ізбе – ці шляхце. З гэтага часу выключнае
значэнне атрымала права liberum veto, якое паралізавала працу
сеймаў. У той жа час у ВкЛ шляхта яшчэ не атрымала такіх шырокіх
правоў, улада ў княстве належыла панам-радзе, у склад якой
уваходзілі буйные феадалы – магнаты. Шляхта ВкЛ пачала барацьбу
за ўраўнаванне сваіх правоў з магнатамі і шляхтай Польшчы.
Калі вялікі князь паціху страчваў уладу, дзяржава пачала
страчваць тэрыторыю. У 1492-1494гг. адбылася вайна паміж
Масквой і ВкЛ. У выніку яе княства страціла Вяземскае княста і
частку Вярхоўскіх княстваў (па рацэ Вугра). Шлюб Аляксанра з
Аленай, дачкой Івана III, не выратаваў княства ад далейшага
наступлення Масквы. У 1500-1503гг. пад час вайны з Масквой
адбылася бітва на Вядрошы 1500Hг., у якой пацярпеў паразу гетман
Канстанцін Астрожскі. Маскоўскія войскі спусташылі значную
частку беларускіх зямель княства. Па ўмовах перамір’я да Масквы
адышлі значныя тэрыторыі на ўсходзе з гарадамі Чарнігавам,
Гомелем, Бельскам, нават частка Мсціслаўскага княства. Адначасова
на княства нападалі крымскія татары (даходзілі да Наваградка), што
рабавалі гарады і вескі і ўводзілі на рабскія рынкі шматтысячныя
палоны. Дзякуючы рашучасці і мужнасці Міхаіла Гланскага, што
ўзначаліў 7-мі тысячнае войска беларускіх баяр, падчас чарговага