6
спісваў толькі тыя артыкулы, у якіх меў крайнюю неабходнасць
або якія ўвогуле адпавядалі яго густам ці нечым падабаліся.
Гэтую акалічнасць яшчэ ў ХІХ ст. адзначыў Ф.Дабранскі
ў працы “Описание рукописей Виленской Публичной библио-
теки, церковно-славянских и русских” (Вільня, 1882). Ён адз-
начаў, што зборнікі “насілі на сабе сляды індывідуальных асаб-
лівасцяў збіральніка. У гэтым апошнім дачыненні яны вельмі
цікавыя, бо даюць магчымасць меркаваць аб тым, што ў пэў-
ную эпоху цікавіла нашых продкаў, якія праблемы іх хваля-
валі, якое чытанне мела поспех, так што, маючы пад рукамі
больш ці менш удала і поўна складзены зборнік, можна часам
з дакладнасцю вызначыць увесь светапогляд збіральніка”. Скла-
даліся таксама і зборнікі “змешанага характару”, не аб’ядна-
ныя скразной ідэяй.
Многія даследчыкі старажытнай кнігі, такія, як Д.С.Ліха-
чоў, А.С.Дзёмін, М.М.Розаў, М.В.Нікалаеў адзначаюць, што да
вывучэння зборнікаў трэба падыходзіць асцярожна і дыферэн-
цавана. Многія з беларуска-літоўскіх летапісаў змешчаны як
раз у зборніках (акрамя Слуцкага летапісу, хронік Сурты і
Трубніцкіх, Панцырнага і Аверкі, запісак ігумена Арэста), ад-
нак ніколі не вывучаліся ў сувязі з усім зместам зборніка, а
толькі паасобку. Больш таго, гісторыкі старажытнай беларус-
кай літаратуры вылучаюць з тэксту летапісу або хронікі яго
асобныя кампаненты (вышэйузгаданыя пахвалы, аповесці,
хронікі і г.д.) і спрабуюць вывучаць іх у адрыве ад усяго змес-
ту. Гэта значна збядняе аналіз.
18 летапісаў і хронік беларускага паходжання ўваходзяць
у склад зборнікаў разам з літаратурнымі творамі (“Аповесць пра
Трышчана”, “Гісторыя пра Атылу” – у летапісе Рачынскага,
“Сказанне пра Сівілу-прарочыцу”, “Прароцтва Саламона” – у
летапісе Красінскага), юрыдычнымі дакументамі (Вісліцкі ста-
тут – у Супрасльскім летапісе, Статут Вялікага княства Літоў-
скага 1529 г. – у Альшэўскім летапісе), радаводнымі, гістарыч-
нымі дакументамі, тэкстамі рэлігійнага зместу (Хроніка Быхаў-
ца, Нікіфараўскі летапіс, Баркулабаўскі летапіс і інш.)
Для стварэння зводаў кніжнікі карысталіся як старажытна-
рускімі, так і візантыйскімі, заходне еўрапейскімі і іншымі кры-
ніцамі, а таксама вуснымі паданнямі мясцовага паходжання.
З усяго вялікага корпусу ўсходнеславянскіх летапісаў нас
цікавяць так званыя беларуска-літоўскія летапісы, у якіх вык-
ладаецца гісторыя Вялікага княства Літоўскага і якія на-
пісаны на тэрыторыі гэтай дзяржавы.