1 8
крыніцамі. Часам можна сустрэць канкрэтную крытыку ў адрас
папярэднікаў з боку храністаў XVI ст., напрыклад, у “Хроніцы
свету” Марціна Бельскага. Даўнія хронікі, на думку Бельскага,
не адпавядалі патрэбам грамадства, бо, па-першае, былі абыякавыя
да мінулага сваёй краіны (“больш і даўжэй пісалі аб няшчасцях
продкаў, чым аб іх велічы”), і, па-другое, пісалі іх духоўныя асо-
бы, што негатыўна адбілася на змесце, бо, “абмінаючы значныя
падзеі, якіх Польшча мела дастаткова, пісалі свае рэчы – гэта
значыць пра касцёльныя вёскі, дзесяціны альбо кананізацыі, што
больш адпавядае легендам, чым хроніцы”. Нават Ян Длугаш, на
думку Бельскага, пісаў нямала “пустых рэчаў”. Мехавіта, які з
“Длугашавай хронікі пісаў, адно карацей”, апусціў шмат непат-
рэбных рэчаў, але “сам іх таксама досыць напісаў”. М.Бельскі
крытыкуе і Бернарда Вапоўскага, чыя хроніка, напісаная “досыць
прыгожымі словамі і шырока”, на жаль, “не пабачыла святла”.
Сам Марцін Бельскі для апошняга выдання “Хронікі свету”
(1564) запазычыў шмат фактаў з першага выдання “Гісторыі
Польшчы” Марціна Кромэра (1555) і іншых твораў храністаў
XVI ст. “Хроніка польская” (1597), у значнай ступені напіса-
ная і адрэдагаваная яго сынам, Яхімам Бельскім, на думку
Л.Фінкеля, цалкам заснавана на “Гісторыі” М.Кромэра, а так-
сама іншых хроніках, у тым ліку “Хроніцы Польскай” Мацея
Стрыйкоўскага (1582). Апошні, чый твор выйшаў пазней, чым
працы Марціна Бельскага і Марціна Кромэра, указаў выданні
гэтых аўтараў у спісе выкарыстаных ім крыніц, які змясціў на
першай старонцы. Дарэчы, размяшчэнне падобнага спісу літа-
ратуры і крыніц на пачатку хронікі сведчыць аб якасна новым
навуковым узроўні працы Стрыйкоўскага і распачатым ім но-
вым этапе гістарыяграфіі ў Вялікім княстве Літоўскім. Для яго
характэрна супастаўленне меркаванняў розных аўтараў па раз-
настайных пытаннях. Напрыклад, раздзел V кнігі ІІ “Хронікі”
Стрыйкоўскага ўтрымлівае “Длугашава і Кромэрава меркаван-
не аб Літве”, “Мехавітава меркаванне аб вывадзе Літвы”, “Мер-
каванне Бельскага аб Літве”. У XVII ст. самым вядомым дас-
ледчыкам і прадаўжальнікам Стрыйкоўскага быў А.Віюк-Кая-
ловіч, які прааналізаваў ягоны твор і, скараціўшы, паклаў у
аснову першага тома сваёй “Гісторыі Літвы” (Гданьск, 1650).
Марцін Кромэр значна радзей называў крыніцы сваёй
“Гісторыі”, але вядома яго крытычнае стаўленне да некаторых
поглядаў М.Бельскага. Пры падрыхтоўцы да друку самага поў-
нага выдання “De origine et rebus gestis...” (1589) ён выкарыс-
таў і некаторыя сведчанні Стрыйкоўскага аб Літве.