59
каўскае асяроддзе таксама заахвоціла Длугаша да напісання пер-
шых прац адміністрацыйна-гаспадарчага характару, як частка
І Liber beneficiorum dioecesis Cracoviensis – інвентар добраў біску-
па, пачаты ў 1440 г. (загінуў), які працягваўся потым у 3 част-
ках для добраў капітулы ў 1470-1480 гг. Каля 1448-1466 гг. Длу-
гаш апрацаваў – пры дапамозе мастака Станіслава Дурынка –
апісанне 56 харугваў крыжацкага ордэна ў Прусіі, якія па-
ходзілі, галоўным чынам, з бітвы пад Грунвальдам 1410 г . у
творы Banderia Prutenorum, які не мае прэцэдэнту ў еўрапей-
скай гістарыяграфіі позняга сярэднявечча.
Інтэлектуальны далягляд Длугаша значна пашырыўся дзя-
куючы шматразовым падарожжам, асабліва ў Аўстрыю, Венг-
рыю, Італію і Палестыну (1435, 1449-1450). У Італіі Длугаш
сустракаўся з выдатным гуманістам і географам Мікалаем Ку-
занскім, з якім і надалей падтрымліваў цесныя сувязі
1
. Зно-
сіны з італьянскімі вучонымі, наведванне універсітэтаў пашы-
рыла кругагляд храніста. Падарожжы спрыялі росту зацікаў-
ленасці творамі рымскіх класікаў на чале з Цітам Лівіям і
тэндэнцыямі італьянскага гуманізму, з якімі Длугаш сутыкаў-
ся ўжо ў Кракаве. Пад уплывам Алесніцкага Длугаш (ужо пас-
ля смерці біскупа ў 1455 г.) прыступіў да працы над Annales
Poloniae, якая працягвалася 25 гадоў аж да смерці. У гэты пе-
рыяд узніклі таксама малыя творы дапаможнага характару, між
іншым некалькі каталогаў біскупаў і жыццяпісаў польскіх свя-
тых, нарэшце, Insigniarum clenodiorum Regis et Regni Poloniae
descripcio (1464-1480) – пера лік 94 дзяржаўных, земскіх, ка пі -
тульных і рыцарскіх гербоў, прыклад першага польскага гербоў-
ніка з вопісамі гербоў паводле родаў, хаця яшчэ без малюнкаў.
Праца над Аналамі для сучасных Длугашу часоў аблягча-
лася шырокай дыпламатычнай дзейнасцю на службе караля
Казіміра Ягелончыка, звязаная з вялікімі перамогамі Польшчы
ў замежнай палітыцы, такімі, як вайна з крыжакамі (1454-1466)
за Гданьскае Памор’е з вусцем Віслы. Длугаш, перакананы ў
слушнасці барацьбы за даўнія землі Пястоўскай Польшчы, браў
удзел ва ўрэгуляванні аплаты наёмнікаў Ордэна (1457), а ў 1464-
1466 гг. некалькі разоў удзельнічаў у мірных перамовах, буду-
чы сведкам пераможнага для Польшчы трактата ў Торуні
1
Кардынал Мікалай Кузанскі (1401-1464) – вядомы вучоны, картограф, аў-
тар карты Цэнтральнай Еўропы (“Карта Германии”). Усходняя мяжа гэтай
карты праходзіла па лініі Азоўскае мора – “Новагардыя” – “Белая Русь”
(Russia Albae – Масковія) – Рэвель. Менавіта Длугашу абавязаны Мікалай
Кузанскі сваімі паведамленнямі аб Польшчы, Літве і Русі.