28
Гістарычныя запісы вяліся таксама ў Наваградку, Пінску,
Слуцку і іншых гарадах Беларусі. Ул.Ц.Пашута меркаваў, што
ў Наваградку ўжо ў ХІІІ ст. развівалася летапісанне, што там
узнік “літоўскі летапіс”, які апавядаў аб Міндоўгу, Войшалку
і Тройдзене і стаў адной з крыніц галіцка-валынскага летапі-
су. Узнікнуць ён мог у адным з мясцовых манастыроў, магчы-
ма, у тым, што заснаваў Войшалк на Нёмане ў Лаўрышаве
“межи Литвою и Новымъгородъком” (Пашуто В.Т. Образова-
ние Литовского государства. – М., 1959. – С.38-39, 41-43).
1
На
думку М.М.Улашчыка, так званы летапіс Войшалка меў
М.Стрыйкоўскі.
Рукапісныя летапісы на землях ВКЛ у гэты перыяд і паз-
ней былі вельмі шырока распаўсюджаны, прычым іх уладаль-
нікамі былі і простыя людзі, як пра гэта сведчаць запісы на
адзіным ілюстраваным старажытнаўсходнеславянскім летапісу –
Радзівілаўскім: “Две недели у Пилипово говение Пурфен
Пырчкин жито сеял у року девятьдесятом” (1590); “В року
шессот третьем, за шес недель перед великоднем водлуг старо-
га календаря, кобыла сивая ожеребилася”; “Я, Фурс Сорока,
возны повету Городенского, сознаваю сим моим квитом” і г.д.
Дарэчы, Радзівілаўскі, альбо Кенігсбергскі, летапіс – адзін
з найважнейшых помнікаў летапісання дамангольскай эпохі,
які быў складзены ва Уладзіміра-Суздальскай Русі. Ён самы
старажытны, які дайшоў да нас: тэкст яго скончваецца першымі
гадамі ХІІІ ст. (тэкст Іпацеўскага летапісу даходзіць да 1292 г.,
Лаўрэнцеўскага – да 1305 г., Наўгародскага І старога ізводу –
да 1352 г.). Радзівілаўскі – першы “ліцевы” (ілюстраваны) ле-
тапіс, які быў упрыгожаны мініяцюрамі ў ХV ст. Асноўны спіс
летапісу – Радзівілаўскі – паводле філіграняў датуецца апошнім
дзесяцігоддзем ХV ст. Невядомымі шляхамі Радзівілаўскі летапіс
трапіў на Беларусь, дзе знаходзіўся ва ўладанні заможных і
1
Праўда, польскі даследчык Е.Ахманьскі спрабаваў даказаць, што гэтая
гіпотэза заснавана на звычайным непаразуменні. У галіцка-валынскім лета-
пісу знаходзіцца паведамленне, што Войшалк, сын Міндоўга, “хотя прияти
святое крещение и крестися тоу в Новегородце” (ПСРЛ, т.ІІ, с.859). На пад-
ставе слова “тоу” Пашута дамыслівае, што Войшалк ахрысціўся “тут”, дзе
жыў і пісаў летапісец, гэта значыць (як далей сказана ў хроніцы) ў Нава-
градку. Ахманьскі лічыць, што не было б сумненняў, дзе ўзнікла аповесць аб
Войшалку (а таксама аб Міндоўгу і Тройдзене), калі б “тут” азначала месца,
у якім знаходзіўся летапісец. Аднак выраз “тут” ужываўся летапісцамі ў
значэнні “там”, у месцы, дзе адбываюцца падзеі. Напрыклад, у галіцка-ва-
лынскім летапісу пад 1259 г. пазначана, што татары “придоша к реце к
Висле и тоу изнайдоша собе бродъ”.