63
былі розныя польскія хронікі, сярод якіх найважнейшай была
Вялікапольская. Апісваючы літоўска-крыжацкія і літоўска-
польскія стасункі, Длугаш часта карыстаецца крыжацкімі і
польскімі крыніцамі.
Даволі шмат інфармацыі Длугаш пачэрпнуў з вусных
крыніц. Інфарматарамі аб Масковіі маглі быць паслы вялікага
князя Івана ІІІ, пралітоўска настроеныя бежанцы з Ноўгарада,
у 1478 г. канчаткова далучанага да Вялікага княства Маскоўс-
кага. Аб Вялікім княстве Літоўскім Длугаш мог размаўляць са
шматлікімі студэнтамі Кракаўскай Акадэміі, выхадцамі з гэ-
тых земляў, дзяржаўнымі, палітычнымі дзеячамі ВКЛ, якія
часта бывалі пры каралеўскім двары на Вавелі.
З шырокага спектра тэм, якія раскрываюцца на старон-
ках “Гісторыі” Яна Длугаша, трэба вылучыць адну, якая мае
метадалагічнае значэнне для беларускіх крыніцазнаўства і гіста-
рыяграфіі, а менавіта: што Длугаш разумеў пад назвай “Русь”.
“Russia”, паводле Длугаша, – гэта землі, населеныя рускімі.
Русія ХІV-ХV ст. для Длугаша – гэта ў першую чаргу этна-
геаграфічны рэгіён – Галіцка-Валынская і Чырвоная Русь.
А.Л.Харашкевіч заўважыла, што, апавядаючы аб працэсе ўклю-
чэння польскім каралём Казімірам Вялікім гэтых абласцей у
Каралеўства Польскае ў 1341 г., храніст называе Львоў, Пярэ-
мышль, Остраў, Галіч, Луцк, Уладзімір, Любачаў, Санак і Ця-
рэбаўль, якія, на яго думку, складалі “ўсю зямлю Рускую”
(universam terram Russiae). Холм, Луцк і іншыя – аб’ект пахо-
ду польскага караля 1349 г. – гэта “астатнія рускія землі” (terras
Russiae reliquas). Такім чынам, гаворачы аб падзеях сярэдзіны
і другой паловы ХІV ст., Длугаш зводзіць усю Рускую зямлю
да паўднёва-заходняй Русі. Жыхары паўночна-ўсходніх і паўд-
нёвых раёнаў Вялікага княства Літоўскага, якія падтрымалі
Свідрыгайлу падчас феадальнай вайны 30-х гг. ХV ст., – гэта,
у разуменні польскага гісторыка, таксама рускія. Рускімі на-
селены Смаленшчына, Віцебшчына і Полаччына. Ноўгарад Длу-
гаш называе “самай аграмаднай і багатай з земляў Русіі”.
Жыхароў жа паўночна-ўсходняй Русі, як падкрэслівае
А.Л.Харашкевіч, Длугаш не ўключае ў лік “рускіх”, населеныя
імі землі называе “зямля масквічоў, маскавітаў, Масковія” (terra
Mosquensi, Mosquovitarum, Moschovia). Тут Длугаш адыходзіць
ад этна-геаграфічнага прынцыпу наймення насельніцтва і іх
земляў, пераходзячы да палітыка-геаграфічнага, рэгіянальна-
га. Тэрмін “Масковія” з’явіўся ў польскіх крыніцах толькі на
пачатку ХV ст., калі ВКЛ і Карона Польская непасрэдна сутык-