35
леки от роду Володимирова”. Пачынаецца яна словамі: “В лето
6000. То придоша з Немець 3 браты в Новьгородокь Трувор.
Первыи князь, Рюрикь, пришедь из Немець и роди княза Иго-
ря, а Игорь роди Святьслава, и Святьславь роди Володимира,
иже крести Рускую землю”. Скончваецца яна апісаннем нашэс-
ця Батыя: “Батыи же вземь горад и слышавше о Даниле, яко
во Угрех есть, и поиде сам к Володимиру, и прииде к городу
Колодяжну, и постави порокы 2, не могии разбити стены. Нача
перемоляти люди, и оних же, полушавши его, предалися ему,
избьени быша. И приид Каменьцю, и не мога розбити стены, и
к Жаславлю, и звя его. И приде ко Кременьцю, виде же Кре-
менець град тверъд…” Гэтымі словамі скончваецца сам летапіс.
Аднак у яго тэксце змешчаны таксама звесткі аб Слуцку, на-
пісаныя беларускім скорапісам ХVІ ст., таму ён і названы
Слуцкім. Першыя старонкі летапісу згублены. На першых за-
хаваных змешчана скарга князя Кейстута яго сыну князю Вітаў-
ту на Ягайлу, на якую Вітаўт адказвае: “Еще тому не доверяю
гораздо”. Заканчваецца першая частка словамі: “В лето 6900
(1392). Женися князь великии Васильи Дмитриевичь, понял за
себе дщер Витовтову Софью”. Ад іншых летапісаў і хронік
Слуцкі адрозніваецца тым, што не з’яўляецца часткай зборні-
ка, а ўяўляе сабой асобны твор, які захаваўся ў тым выглядзе,
у якім ён быў напісаны ў першай палове ХVІ ст.
Самы стары з вядомых на сённяшні дзень беларуска-
літоўскіх летапісаў (па вадзяных знаках на паперы яго можна
аднесці да 1469-1491 гг.) – Нікіфараўскі, які атрымаў сваю назву
ад прозвішча ўладальніка буйнога збору старадаўніх рукапісаў
жыхара горада Гарадца Н.П.Нікіфарава, у якога летапіс быў
набыты Бібліятэкай АН. Нейкі час летапіс захоўваўся ў Мінскім
Святадухавым манастыры. Ён таксама складае частку зборні-
ка, на пачатку якога ідуць тэксты рэлігійнага зместу, а потым
уласна летапіс, які скончваецца апісаннем барацьбы Свідрыгай-
лы з Жыгімонтам Кейстутавічам. У ім асобна не вылучаны
“Летапісец вялікіх князёў літоўскіх”, але змест яго ў цэлым
паўтараецца, як у Супрасльскім і Слуцкім спісах.
Летапіс, які атрымаў назву “Origo regis Jagyelo et Wytholdi
ducum Lithuanie”, упершыню быў надрукаваны ў 1888 г. і з’яў-
ляўся перакладам на лацінскую мову адной з хронік (альбо
часткі хронікі), напісанай на старабеларускай мове. У канцы
ХV–пачатку ХVІ ст. летапіс быў унесены ў Каронную метрыку
(дзяржаўны архіў Польскага каралеўства). Пераклад жа быў
зроблены раней па заказе Яна Длугаша і выкарыстаны польскім