Вядома, няма ўжо таго пярэстага дывана, калі бела-сінім полымем палае дол,
зарослы пралескамі (І. Навуменка).
Сінявокая смуга, поўная цеплыні і ласкі, песціла далёкія лясы і купчастыя бярозы
(Я. Колас).
дапасаваныя азначэнні, выражаныя прыметнікамі і
дзеепрыметнікамі без паясняльных слоў, калі яны стаяць пасля
назоўніка, з якім звязаны, і звычайна маюць падкрэсленую сэнсавую
нагрузку;
Напрыклад:
Шуміць рака, вясёлая, жывая (А. Бачыла).
А пад поўнач пасыпаў сняжок, заложны, спорны, густы і сухі (Я. Колас).
Хата, вымытая і прыбраная, чакала гасцей.
Лабановіч, зацікаўлены, глянуў яшчэ раз на пасаду (Я. Колас).
дапасаваныя азначэнні, выражаныя прыметнікамі і
дзеепрыметнікамі як з паясняльнымі словамі, так і без іх, калі яны
стаяць перад назоўнікам, які паясняюць, і, з'яўляючыся азначэннем,
маюць дадатковае акалічнаснае адценне (прычыны, уступкі);
Напрыклад:
Узрушаны і выведзены з раўнавагі, старшыня грозна ўшчувае крыкуноў (Я.Колас).
Захоплены гэтаю новаю думкаю, Пракоп доўга не можа заснуць (Я.Колас).
Падахвочаныя, дужыя, хлопцы адразу ўзяліся за працу (Я.Колас).
Дапасаваныя азначэнні, выражаныя прыметнікамі і дзеепры-
метнікамі з паясняльнымі словамі і без іх, якія адносяцца да назоўніка
(пераважна да дзейніка) і стаяць перад ім, радзей – пасля яго, але
аддзеленыя ад гэтага назоўніка выказнікам ці іншымі членамі сказа;
Напрыклад:
Магутныя ў сваёй велічы, стаялі старыя дубы (І. Навуменка).
Мокрая і прыціснутая асеннім холадам, цяпер гэта расліннасць усё яшчэ гусцілася і
ўпарта зелянелася (К.Чорны).
Ігнась вярнуўся дадому праз два тыдні, схуднелы, абарваны (У.Ліпскі).
дапасаваныя азначэнні, выражаныя прыметнікамі і
дзеепрыметнікамі, адзіночныя і з паясняльнымі словамі, якія адносяцца
да асабовых займеннікаў;
Напрыклад:
Пранікніцеся любоўю да маёй Беларусі, людзі. Велічная і гордая, яна таго вартая
(У.Караткевіч).
Радасная здагадка азарае мяне, і, здзіўлены, я паволі ўстаю ў акопе (В. Быкаў).
Пільны, насцярожаны, ступіў ён у хату (І. Мележ).