далучальнымі злучнікамі і і ды (у значэнні «і») толькі ў тым
выпадку, калі яны аб'ядноўваюць дзве састаўныя часткі, якія без гэтых
злучнікаў былі б самастойнымі сказамі, раздзеленымі кропкай: На ёй
[ялінцы] валоскія арэхі, а з пазалочанай паперкі глядзяць панадныя
цукеркі; і больш на ёй няма нічога, ды хіба ж дзецям трэба многа
(Я.Колас).
3.Перад злучнікам а кропка з коскай ставіцца толькі ў тым
выпадку, калі састаўныя часткі, якія звязваюцца гэтым злучнікам,
значна разгорнутыя і абавязкова маюць свае знакі прыпынку, у
прыватнасці коскі.
Напрыклад:
Ён невысок, не надта ёмак, ды карчавіты і няўломак, а волас мае цёмна-русы, і
зухаўскія яго вусы ў меру доўгі, густаваты, угору чуць канцы падняты; а вочы шэры,
невялічкі, глядзяць прыветна, як сунічкі, але раптоўна і адразу не расчытаеш іх выразу...
(Я.Колас).
4.Кропка з коскай ставіцца паміж развітымі аднароднымі членамі,
калі пры адным з іх ёсць коскі.
Напрыклад:
Хлопец злёгку задрыжаў і ўзяў скрыпку паслухмяна; струны звонкія наладзіў, раз-
другі смычком правёў і аддаўся ўвесь абладзе, чарам струнных галасоў (Я.Колас).
Я выйшаў на вуліцу і адчуў, як сцюдзёнае марознае паветра апаліла мне твар;
пачуў, як звонка рыпіць снег; убачыў, як гарыць на сонцы аснежанае поле...
(А.Астапенка).
Наталля то ўскладала на палку рэчы, то перастаўляла іх; то адкрывала сумку, то
закрывала; то зашпільвала на сабе кофтачку, то, як ад гарачыні, расшпільвала яе
(Я.Скрыган).
Цягнуцца з усіх дарог – з куфэркамі, з клункамі; з ботамі, з лапцямі, босыя; з
праважатымі і адны; без слёз і з плачам; п'яныя і цвярозыя; каханыя і забытыя – на
станцыю (Я.Скрыган).
5.Кропка з коскай ставіцца паміж значна разгорнутымі даданымі
часткамі складаназалежнага сказа, падпарадкаванымі адной і той жа
галоўнай, калі паміж даданымі няма злучальнага злучніка, асабліва калі
ўнутры такіх даданых ёсць, у сваю чаргу, даданыя часткі.
Напрыклад:
Калі з-пад завялых шыпулек паказаліся і смачна запахлі спачатку маленькія шэра-
сінія струменьчыкі дыму, а потым, вельмі хутка разросшыся, вялікімі клубамі паплылі
над бульбоўнікам; калі, нарэшце, праз голле прабіліся жвавыя і белаватыя на ранку языкі
полымя, на ўчастку неяк адразу ўсё змянілася (А.Кулакоўскі).
Нягледзячы на тое, што крыўда раз-пораз загаралася ў душы Кляновіча, яго
цешылі перспектывы, што вось ён зоймецца даследаваннем глебаў; што будзе
арганізоўваць севазвароты, адкрываць розныя курсы; што ён наладзіць справу
ўпарадкавання гною; што ён едзе ў такую вобласць, дзе яшчэ не звялася мясцовая