наўдачу, навек, паволі, падрад, падчас, пакрысе, увосень, уброд, уголас,
удзень, углыб, упершыню, уранку, уранні, уразброд, усур'ёз і інш.;
прыназоўнікаў з формамі назоўнікаў верх, ніз, перад, зад, бок,
гара, высь, даль, век, пачатак, раз, ноч, вечар, раніца і некаторых іншых
пры адсутнасці пры іх азначэння або дапаўнення: зверху, наверх, уверх,
уверсе, данізу, знізу (але: з верху да нізу), наніз, унізе; наперад, уперад,
уперадзе; ззаду, назад, узад; збоку, набок, убок, убаку; дагары, згары,
угары, угару; увысь; удалеч; навек, навекі; спачатку, упачатку; адразу,
ураз; уночы, поначы, звечара (але: з вечара да ранку); надвечар,
увечары; зранку (але: з ранку да вечара), уранку.
5.Пішуцца разам прыслоўі таксама, гэтаксама, штодзень,
штоноч (штоночы), штовечар (штовечара), штотыдзень
(штотыдня), штомесяц, штогод і інш.
6.Трэба адрозніваць ад прыслоўяў спалучэнні прыназоўнікаў з
назоўнікам пры наяўнасці паясняльнага слова: на верх гары, на ніз ямы,
у высь завоблачную, у даль палёў, на векі вечныя, у пачатку года, з
пачатку вясны.
7.Асобна пішуцца прыназоўнік у і склонавая форма поўнага
прыметніка ў значэнні прыслоўя, калі яна пачынаецца з галоснай:
у адкрытую.
8.Пішуцца асобна блізкія па значэнні да прыслоўяў спалучэнні
назоўніка з прыназоўнікам:
калі паміж прыназоўнікам і назоўнікам можна паставіць азначэнне:
у момант (у адзін момант), у тупік (папаў у такі тупік, што не
выбрацца), да астатку (да самага астатку);
калі назоўнік у пэўным (адным) значэнні захаваў хаця б некаторыя
склонавыя формы з прыназоўнікамі (за выключэннем назоўнікаў верх,
ніз, перад, зад, бок, гара, высь, далеч, век, пачатак, раз, ноч, вечар,
ранак і інш.): пад паху, пад пахі, пад пахамі; па часе, да часу, з часам, у
час; праз меру, у меру, па меры; на памяць, на памяці, па памяці; на
руку, не з рукі; да душы, па душы; у пару, да пары, не ў пару; за мяжой,
за мяжу, з-за мяжы; за граніцай, з-за граніцы.
9.Пішуцца асобна наступныя блізкія па значэнні да прыслоўяў
спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі:
без: без упынку, без аглядкі, без разбору, без развагі, без толку, без
канца; але: бясконца, безупынна, безаглядна, безразважна, бесталкова;
да: да адвалу, да зарэзу, да ўпаду, да смерці;
на: на баку, на хаду, на ляту, на скаку, на віду, на відавоку, на
смак, на слых, на вока, на грэх, на дзіва, на славу, на смех, на гвалт, на
злосць, на жаль;
з: з налёту, з разбегу, з разгону, з размаху, з наскоку, з ходу, з
гарачкі.