(не блытаць счапіць і шчапаць) расшчаміць ‘разняць’, расшчодрыцца,
расшчоўкацца; расшыць, расшырэнне, сшытак, сшарэлы, расшумецца,
расшпілены, бясшкодны, бясшлюбны; зжыцца, разжаць, разжаліць,
разжаніць, разжыва, безжурботна, безжыццёвы; зджаліць.
Выключэнні: рашчыніць ‘паставіць цеста’, ушчуваць, нішчымны, а
таксама вытворныя ад іх: рошчына, ушчуванне, ушчунак, нішчымніца.
14.Пры спалучэнні прыставак (аб-, ад-, раз-, над-, пад-, з-(с-), уз-,
перад-, дэз-, суб-), прэфіксоідаў (звыш-, між-, сярод-, пан-, супер-,
транс-, кантр-), частак слова ў складаных словах (паліт-, пед-, дзярж- і
пад.), што заканчваюцца на цвёрды зычны, з коранем або іншай
прыстаўкай, якія пачынаюцца на і згодна з вымаўленнем замест і
пішацца ы: абыграць, абымшэлы, абынтэлігенціцца, зымправізаваць,
зыначаны, зысці, сысці, адыграць, адыменны, адыходзіць, сыграцца,
сышчык, узыход, спадыспаду (спадысподу), падыспытны,
падынтэграваць, падыход, разысціся, перадымперскі, перадыспытны,
спадылба, субынспектар, дэзынтэгратар, дэзынфармацыя,
дэзынфіцыраваць; звышымклівы, звышындустрыяльны, звыш-
ынфляцыя, міжырыгацыйны, міжынстытуцкі, панысламізм,
кантрыдэя, кантрыгра, суперынтэлект, трансындыйскі,
педынстытут, дзяржынспектар, палітынфармацыя, санынструк-
тар, цяжындустрыя, медынструменты, спецынструктаж,
гарынспекцыя, гасынвентар.
Прэфіксоід экс- пішацца праз злучок, і і не пераходзіць у ы: экс-
інжынер, экс-імператар.
Некаторыя словы з коранем -ход- маюць варыянтныя формы:
адыходлівы – адходлівы, адыходнае – адходнае, адыход – адходы,
адыходнік – адходнік.
§22.Суфіксы
1.Пераважная большасць запазычаных дзеясловаў ужываецца з
суфіксам -ава-(-ява-): дэградаваць, фальсіфікаваць, арыентаваць,
прагназаваць, балансаваць, цытаваць, аналізаваць, іранізаваць,
культываваць, кантактаваць, планаваць, групаваць, нацыяналізаваць,
прыватызаваць, дэклараваць, ліквідаваць, акліматызаваць,
перафразаваць, кваліфікаваць, інфармаваць, урбанізаваць,
каталізаваць, функцыянаваць, ваенізаваць, кантраляваць, тыпізаваць,
паразітаваць, фінансаваць, культываваць, тыражаваць, ігнараваць,
рэагаваць, кансультаваць, прафіляваць, ангажаваць, нерваваць,
абстрагаваць, імпартаваць, дэбатаваць, дэбютаваць, інспектаваць,
экспартаваць, рэканструяваць, дыскутаваць, правакаваць, фінішаваць.
2.Дзеяслоўны суфікс -ірава- (-ырава-) ужываецца: