трэба адрозніваць спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі, якія
ўжываюцца ў значэнні дапаўнення. Назоўнікі з прыназоўнікамі пішуцца
асобна: на смех (падняць), на заўтра (адкласці), за дзякуй (рабіць), да
заўтра (скончыць); ад цямна да відна, з цямна да цямна, да ранку, у
адно, па двое, па трое і інш.;
прыслоўі, якія ўтвораны са спалучэння прыназоўнікаў у і на з
рознымі склонавымі формамі колькасных і зборных лічэбнікаў: удвая,
утрая, удваіх, утраіх, утрох, учатырох, усемярых, удвух, удзвюх,
усямёх, надвое, натрое;
прыслоўі, утвораныя ад прыметнікаў прыставачна-суфіксальным
спосабам: дабяла, дачыста, дасуха, дасыта, здалёку, звысоку, зрэдку,
справа, сослепу, змоладу, змалку, злёгку, паблізу, папросту, паціху,
падоўгу, пароўну, улева, управа, навечна, надоўга, насуха, зажыва,
зацемна, а таксама заадно, наўдалую, ушчыльную, урассыпную,
упустую, збольшага, нашто, навошта, нізашто, потым, надта, зусім,
затым, прытым і інш.
2.Пішуцца праз злучок словы па-першае, па-другое, па-трэцяе і
г.д., а таксама ўтвораныя ад прыметнікаў і займеннікаў прыслоўі, якія
пачынаюцца з па- і заканчваюцца на -ку, -і (-ы), -аму, (-яму), -ому (-ему, -
йму): па-гаспадарску, па-беларуску, па-латыні, па-бацькоўску, па-
чалавечы, па-хлапечы, па-добраму, па-ранейшаму, па-даўняму, па-
веснавому, па-мойму, па-свойму і інш.
3.Трэба адрозніваць: прыслоўі нашто, нізашто, зусім, затым ад
спалучэнняў займеннікаў з прыназоўнікамі: на што, ні за што, з усім,
за тым: нашто ты зрабіў? (з якой мэтай) – ён не разумеў, на што
згадзіўся (на якое дзеянне); нізашто не скажа (ні пры якой умове) –
працаваў ні за што (без аплаты).
4.Пішуцца разам прыслоўі, якія ўтвораны ў выніку спалучэння:
прыназоўнікаў і склонавай формы назоўнікаў, якая не ўжываецца ў
літаратурнай мове: бесперастанку, дашчэнту, досыць, замуж,
запанібрата, знячэўку, знянацку, навобмацак, наогул, напагатове,
напавал, напалам, наперакор, наперарэз, напрост, напярэймы,
нарасхват, нараспеў, насторч, насцеж, наўздагон, наўздзіў, наўпрост,
наўскос, наўцёк, неўзабаве, неўпапад, неўспадзеўкі, паасобку, паблізу,
спакон, уваччу, удоўжкі (удоўж), упокат, употай, усутыч і інш.;
прыназоўнікаў з формамі назоўнікаў і іншых часцін мовы, калі да
падобнай формы назоўніка не можа быць далучана азначэнне або
пастаўлена склонавае пытанне з адпаведным прыназоўнікам: апоўдні,
апоўначы, даволі, дадому, замужам, зроду, наадварот, наадрэз,
накрыж, напаказ, напалавіну (напалову), напераменку, напракат,
напралом, напрыклад, насілу, насмерць (але: не на жыццё, а на смерць),