§61.Правілы пастаноўкі дужак
1.У дужкі бяруцца ўстаўныя спалучэнні слоў і сказы, якія з
асноўным сказам не звязаны сінтаксічна, але аб’яднаны сэнсавай
сувяззю і служаць у якасці заўваг, удакладненняў і пад.
Напрыклад:
Узялі мы вуды, кацялок для юшкі, сачок (на ўсякі выпадак) і рушылі на
рыбалку(А.Якімовіч).
Я (было ж нямала нас) чакаў павесткі кожны вечар(А.Звонак).
У адну з тых начэй (яшчэ не было занадта позна, толькі скончыўся вечар) двое
людзей блукалі па глухіх закутках гэтага месца(К.Чорны).
Мы, дзеці, сядзелі на нашым бярвенні (бацька збіраўся ставіць новую хату і таму
навазіў ужо многа лесу) і рабілі сабе свістулькі з вярбовых пруткоў(Я.Сіпакоў).
2.У дужкі бяруцца ўстаўныя словы і спалучэнні слоў, якія тлума-
чаць, удакладняюць значэнне асобных папярэдніх слоў.
Напрыклад:
Ён сядзеў на ганку, ускінуўшы на плечы гуню (світку), і курыў (А.Чарнышэвіч).
Кожны раз перад выступленнем былі спеўкі (рэпетыцыі)(Я.Маўр).
У руках у яго вялікая галка камякоў (бульбяной кашы)(К.Крапіва).
3.У дужкі бяруцца ўстаўныя спалучэнні слоў і сказы, якія хоць і
звязаны сінтаксічна з асноўным сказам, але выражаюць толькі
дадатковыя заўвагі.
Напрыклад:
У яго тады жыла запаветная мара – стаць лётчыкам (калі не лічыць таго, што
адзін час, нядаўна, ён захапляўся геалогіяй, каб знаходзіць затоеныя багацці)(І.Мележ).
У полі (хаця ў ім, праўда, яшчэ ляжаў снег) ужо чулася вясна (Б.Мікуліч).
4.Пасля слоў устаўной канструкцыі (перад закрывальнай дужкай)
можа ставіцца пытальнік, клічнік або шматкроп'е, якія патрабуюцца
кантэкстам, але кропка не ставіцца.
Напрыклад:
Быў узгорак, так як бубен, але Ціт пасеяў лубін, дык (ці веры вы дасце?), як чарот,
жытцо расце(К.Крапіва).
Змітрок (добры ён хлопец!) чытае розную літаратуру(В.Каваль).
Успаміны плывуць, агартаюць чало. Беларусь! Беларусь! (Апалеткі
бягуць...)(П.Глебка).
І толькі школа (я адразу ўбачыў яе і беспамылкова пазнаў) стаяла за гародамі,
бліжэй да лесу(І.Шамякін).
5.У дужкі бяруцца словы і спалучэнні слоў, якія выражаюць
рэакцыю, адносіны слухачоў да чыёй-небудзь прамовы, выказвання,