86
ўсходзе , заяснелася і паружавела (К-с). 6. А калі раптам па-во -
сеньску жоўт а і ўрачыста засвецяцца гаі і дубровы, то пад кож-
наю бярозкаю абавязкова прарэжацца падбярозавік, пад кожнаю
асінаю – падасінавік, а баравікі, гэтыя асмялелыя ле сяняты, вы-
ходзяць тады з-пад змрочных ялін, якія, нібы квактухі крылле,
распусцілі ля самай зямлі галіны, – выходзяць на сонечныя паля-
ны, а то нават і на самае поле (Я.С.). 7. Возера паглядае, як сіняе
вока, з бязмежнага залёнага прастору зямлі (Бр.). 8. У цішыні па-
чулася, як мякка і глуха, усё роўна бы па жывым целе, ударылі па
глыбокім цёплым дарожным пыле першыя кроплі (Ж.). 9. Калі
паглыбляцца ў лес, сасняк пачынае забіваць беразнякі. Гэта мяс-
ціна крамяных чырвонагаловых падасінавікаў і белых, як сыр, вы-
сокіх чашчавікоў (Пташн.). 10. Патр эбны некаму твае паперкі як
сабаку пятая нага (Пасл.). 11. Лявон любіў гаварыць аб гэтай гісто-
рыі. Ён ведаў яе як свае пяць пальцаў і цяпер, калі ўбачыў, што я
зацікаўлены, пачаў апавядаць (Гал.). 12. «Хворым дрэвам, як і хво-
рым людзям, т р эба дапамагаць», – гаварыў бацька сыну (Мяж.).
13. Гэтыя словы, як сонечныя промні ў хмурны дзень, асвятлілі
Андр эя (Чарн.). 14. – Не бойцеся: я тут, бы кулік у балоце, усё
ведаю! У гэтай глухамані нарадзіўся, выхаваўся, спасціг, як той
казаў, сэнс жыцця (Карш.). 15. У хаце Юстына Броўкі, калі за-
ходзіў дзед Мікіпар, збіраліся аднавяскоўцы і пачыналася бяскон-
цая гаворка пра тое, як жывуць людзі на свеце (Ал.). 16. У снах, як
і ў жыцці, няма логікі і паслядоўнасці (Грах.). 17. Лабановіч ча-
мусь звярнуў на іх увагу, як бы хочучы замацаваць іх у сваёй па-
мяці. Для чаго? (К-с). 18. А дзеці прыціхнуць, бы тыя птушкі ў
гняздзе, калі над імі каршун пралятае (К-с). 19. Вёска была нібы
пустая, ціхая, як і гэты ціхі, цёплы вераснёвы дзень (Хомч.).
20. Прасторы зямлі нібы звужаліся ў межах і т аілі ў сабе нейкую
неакр эсленую і невыказную самоту (К-с). 21. Тады робішся нібы
сам не свой, ходзіш задумлівы, з нейкім дзіўным пачуццём, якому
цяжка, ды, відаць, і не вар та шукаць тлумачэння (Я.С .). 22. Зняў
са сцяны Ромкаў новы, з вузкім модным полем капялюш, раздум-
ліва пакруціў на пальцы і спрытна, нібы цыркавы жанглёр, ускі-
нуў на галаву (В.К.). 23. Дым не ўзнімаўся ўгору, а слаўся па бало-
це, як цягнецца ў лагчынах пасля дажджу доўгімі пасмамі туман
(Шам.). 24. На шырокіх і роўных, як стол, слуцкіх палетках па ла-
вела жыта (Ж.). 25. Перад навальніцаю ўсё на зямлі быццам па-
меншала, нават вёска здалася маленькай, нібы гляд зіш на яе з
вышыні (Ж.).